На форуме «Палітыка» парталу tut.by абмяркоўваецца заява міністра ўнутраных спраў Беларусі Ўладзімера Навумава аб тым, што ў краіне няма палітзьняволеных. Захар камэнтуе: «Цалкам згодны, у нас жа няма палітычных артыкулаў у Крымінальным кодэксе. Значыць, няма й палітычных зьняволеных. Толькі ён не падумаў, што палітычную афарбоўку зьняволенаму надае ня кодэкс, а грамадзкая думка. За што б ні сядзеў той жа Казулін (пра гэта праз месяц забылі), у кожнага чалавека ягонае зьняволеньне асацыюецца з прэзыдэнцкімі выбарамі (пра гэта будуць памятаць і праз сто гадоў)». Нехта PanSportsmen парыруе: “Артыкул Крымінальнага кодэксу — адзін, без афарбоўкі. Калі ня верыце, паспрабуйце паўтарыць палітычныя подзьвігі Казуліна. Потым параўнаем тэрміны, ваш і Казуліна. Усё, што Казулін атрымаў звыш вашага тэрміну, згаджуся прызнаць "палітычна афарбаваным".
У суполцы сайту блогаў Жывы Журнал minsk_by карыстальнік over_vic_vella, адзін з удзельнікаў сакавіцкіх падзеяў на плошчы, выказваецца з нагоды прэзэнтацыі кнігі “Верым. Можам. Пераможам”, на якую яго не запрасілі: “Магу прадбачыць, што калі й быў там хтосьці з рэгіёнаў, то адзінкі. Гэта ўжо нават ня стыль працы нашых лідэраў апазыцыі — гэта, на мой погляд, паказчык узроўню іх палітычнай культуры. Здаецца, што яны робяць усё, каб адштурхнуць ад сябе людзей з рэгіёнаў. Пра нас успамінаюць, калі трэба сабраць нейкія подпісы, альбо забясьпечыць масоўку на мерапрыемстве. І пакуль будзе панаваць гэты “сындром кальцавой дарогі”, пакуль менскія лідэры не зразумеюць, што за яе межамі знаходзіцца ня толькі шлях да Варшавы ці Масквы, а таксама там — Беларусь, і ў ёй жывуць людзі, то нічога ў іх не атрымаецца”. У камэнтарах да запісу sashatheone адзначае: "Дарма гэты чалавек пакрыўдзіўся: кніга мае прыкладна 700 аўтараў ці нават больш. Калі ўсіх у адным месцы сабраць — невядома чым скончыцца. Проста, відаць, у журналістаў (аўтар нататкі, наколькі я зразумеў, журналіст) абвостранае пачуцьцё што да прызнаньня менавіта іхных аўтарскіх заслуг. Прасьцей варта быць, гэта ж не камэрцыйнае выданьне".
Сайт “Гарадзенскі блог. Часопіс гораду з карцінкамі” вывесіў сёньня такую аб’яву Конрада: “Калядная вечарына для дзетак-беларусаў і іх бацькоў адбудзецца ў Гродне 26 сьнежня. У гарадзкім Палацы тэкстыльшчыкаў вас чакаюць у 17.30. Праграма мерапрыемства даволі вялікая: у ёй сьпевы і танцы, калядкі і мерапрыемствы для дзетак, выступ хору “Бацькаўшчына”.
Гомельскі бард Вячаслаў Клімовіч ва ўласным дзёньніку Вячаслаў Клімовіч распачаў дыскусію адносна настальгіі па СССР: “Я раней ніколі не размаўляў па-беларуску, але калі даведаўся падчас навучаньня ў каледжы мастацтваў, якую культуру мы прафукалі, я пачаў да мовы ставіцца беражліва і з павагай, у тым ліку і як да мовы першай эўрапейскай канстытуцыі. Я ў цяперашні час вывучаю музычную культуру Падняпроўя і разумею, які складаны і ўнікальны па сваёй арганізацыі культурны пласт аналізую. А таксама разумею, колькі ўсяго страчана з-за адсутнасьці ў свой час якой-небудзь нацыянальнай самасьвядомасьці".
Фарумчане сайту Diva.by ва ўсю абмяркоўваюць тэму блізкіх ужо навагодніх сьвятаў. Нехта Melody дзеліцца досьведам: “І ў катэджах, і ў маёнтках гаспадары прадстаўляюць паслугі па прыгатаваньню навагодняга стала, на 14 чал. гэта 300 даляраў у нашым выпадку было. Думаю, што сума цалкам прымальная, мэню дастаткова разнастайнае. Аднак праблема ў тым, што ўсе невялікія катэджы ужо разабралі. Хаця, калі пашукаць, думаю, можна нешта знайсьці і за меншы кошт".
Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.