Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Кошт забітага аленя ў Белавежы — 1000 долараў” (1966)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 23 кастрычніка розных гадоў.

“Сялянская ніва” ў 1926 годзе паведамляе з СССР: “Украінскі Раднарком адлажыў сэсію ўкраінскага Ціка да 15 лістападу. Пастанова гэтая ёсьць у сувязі з крышам (крызісам) перажываным украінскай комуністычнай парыяй. Адкладзена таксама сэсія Узбэкістану, бо партыйны рашчэп у Узбэкістане яшчэ павялічыўся. Цэнтральны камітэт комуністычнай партыі маніцца загадаць мясцовым арганізацыям адлажыць усе зьезды, на каторых магла-б быць паднята партыйная спрэчка”.

На старонках “Бацькаўшчыны” на гэтым тыдні 1956 году Юрка Віцьбіч, пішучы пра Оршу, адзначае: “Савецкія скульптары, імкнучыся ператварыць нізенькага, скулястага і касавокага Леніна ў манумэнтальную веліч, перабіралі мерку, ствараючы прататып перадапошняга расейскага імпэратара Аляксандры Трэйцяга. Аднак, калі сам Аляксандра Трэйці, нагадваючы па свайму целаскладу гогалеўскага Сабакевіча, знаходзіў адпаведны, калі не гістарычны, дык анатамічны адбітак у помніках, затое Ленін набываў у скульптуры карыкатурны характар”.

“Ніва” ў 1966 годзе распавядае пра паляваньне замежнікаў у Белавескай пушчы: “За забіццё аднаго аленя — у залежнасці ад вагі — прыходзіцца плаціць больш-менш па 1000 долараў. У верасні замежныя паляўнічыя застрэлілі ў Белавежскай пушчы каля 40 аленяў, кожны на звыш 1000 долараў. За нятрапныя стрэлы замежнаму паляўнічаму прыходзіцца лпаціць па 30 долараў, а за раненне аленя — 50 долараў. (Паляўнічы) забірае з сабой чэрап і рогі забітала аленя, мяса застаецца ў нашай сталоўцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG