Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Франкфурт-на-Майне 1996: дзе беларусы?


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 18 кастрычніка розных гадоў.

“Беларуская крыніца”, год 1936. Газэта паведамляе: “Стары (73 летні) праф.Грэчанінаў жыве ў Парыжы, далёка ад сваей роднай старонкі. Хаця сам расеец і жыве ў холадзе і голадзе, аднак у вольных хвілінах не перастае сумленна працаваць над беларускай песьняй. Нядаўна прыслаў ізноў новую вязніцу беларускіх песень на мяшаны хор, зь якіх на сьпецыяльную ўвагу заслугоўваюць: “Кукавала зязюлька” (вясельная з Пастаўскага павету), “Ой, гыля, гыля” (з Пруж.) і “Зялёны гай” (Ваўкавыскага павету)”.

На гаэтым тыдні 1956 году беластоцкая “Ніва” друкуе вершы студэнта БДУ Генадзя Бураўкіна: “І гатоў салаўём заліцца я, На лады і калены розныя, Каб дзівілася нават міліцыя, Што такімі бываюць цвярозыя. І нясу, каханнем асвечаны, я Па вясновай зямлі сэрца гром-біццё. Паглядзяць на мяне сустрэчныя — І таксама шчаслівымі робяцца. І магу я звярнуць нават гор хрыбты — Сіла рвецца з грудзей нечуваная… Ты ж пайшла, нічога не знаеш ты. Дарагая, нецалаваная…”

* На старонках “Имени” ў 1996 годзе Мікалай Істокаў піша пра кніжны кірмаш у Франкфурце-на-Майне: “Шмат разоў я падыходзіў да стэнду беларускай дэлегацыі, аднак адшукаць там прадстаўнікоў выдавецтваў было надзвычай складана. Іх там проста не было! Прачуўшы аб сітуацыі ў выдавецтве “Беларуская энцыкляпэдыя”, я вельмі хацеў высьветліць яе, пагутарыўшы з галоўным рэдактарам, але спадара Пашкова за ўсе дні паймаць каля стэнду так і не атрымалася. Мабыць, кнігі для беларусаў аказаліся справай другаснай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG