(Валер Карбалевіч: ) “Фармальна ў гэтай скандальнай гісторыі зь дзяўчынкай Вікай у Італіі мае рацыю беларускі бок. Каб усынавіць дзіця, патрэба выканаць пэўныя юрыдычныя працэдуры. Аднак гэтую справу немагчыма зразумець без палітычнага кантэксту, разгляду дзяржаўнай палітыкі Беларусі.
Вядома, што ў лістападзе 2004 году Аляксандар Лукашэнка вельмі нэгатыўна выказаўся наконт аздараўленьня беларускіх дзяцей у эўрапейскіх краінах. Прычым, патлумачыў гэта ідэалягічнымі прычынамі — нібыта дзеці там прывучаюцца да шкодных заходніх каштоўнасьцяў, “спажывецкага ладу жыцьця”. Па заяве скарацілася колькасьць паездак беларускіх дзяцей за мяжу. Як можна пракамэнтаваць такі падыход уладаў Беларусі?”
(Генадзь Грушавы: ) “Гэта лягічны працяг таго, што пачалося раней, яшчэ ў 1995 годзе. Тады ўпершыню на тры месяцы забаранілі паездкі дзяцей у заходнія краіны на адпачынак і аздараўленьне. Потым пазыцыя ўладаў зьмякчылася.
Цяпер улады вырашылі прыпыніць паездкі беларускіх дзяцей у Італію на аздараўленьне, пакуль ня будзе вырашанае пытаньне зь вяртаньнем Вікі Мароз. Хоць афіцыйна кажуць пра часовае прыпыненьне, але ў лісьце, які атрымала наша арганізацыя, стаіць надпіс: “Італія, забарона”. Пакуль будуць напружаныя дачыненьні Беларусі з цывілізаваным сьветам, дзеці будуць закладнікамі гэтай палітыкі.
Сёньня павінны былі вылецець у Італію 170 дзяцей толькі праз маю арганізацыю, але ім не дазволілі. Гэта дзеці не зь дзіцячых дамоў, а з нармальных сем’яў. У шматгадовай гісторыі аздараўленьня дзяцей, якое ладзіць нашая арганізацыя, не было ніводнага выпадку, каб замежная сям’я затрымала ў сябе нашае дзіця хоць на дзень. Дзяржава нібыта бароніць адну дзяўчынку, а цярпець павінны сотні дзяцей.
Баюся, каб гэтая забарона была не назаўсёды. Гэта курс на тое, каб зачыніць краіну, каб нашы дзеці не знаёміліся з тым ладам жыцьця, зь сьветапоглядам, каштоўнасьцямі эўрапейскага грамадзтва, цывілізаванага сьвету”.
(Сямён Букчын: ) “Улада падкрэсьлівае сваю матывацыю ў гэтых абмежаваньнях на паездкі ў Эўропу. Нібыта дзеці набываюць там няправільныя погляды, бачаць ня тое. Гэта працяг антызаходняга курсу беларускіх уладаў. Італія — сябра НАТО, Эўразьвязу, а значыць — вораг. З гэтым зьвязаная такая рэакцыя беларускага боку. Вельмі непрыемна, што дзіцячая тэма, якая, падаецца, зьяўляецца сьвятой, выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах, зь яе раздуваюць скандальчык, палітызуюць”.
(Карбалевіч: ) “Такі курс дзяржаўнай палітыкі тычыцца й замежнага ўсынаўленьня дзяцей. У тым жа выступе Лукашэнка запатрабаваў, каб замежныя сем’і бралі беларускіх дзяцей толькі як выключэньне. Як вынік, працэдура замежнага ўсынаўленьня надзвычай ускладнілася. Калі ў 2003 годзе замежныя грамадзяне ўсынавілі 714 беларускіх дзяцей, то ў 2005 годзе, пасьля адпаведнага загаду, іхная колькасьць скарацілася да двух. І гэта пры тым, што ў Беларусі каля 35 тысяч сірот, беларускія сем’і ўсынаўляюць значна менш, чым замежнікі, — прычым, замежныя сем’і бяруць сабе, як правіла, хворых дзяцей. Таму, мусіць, у гэтым кантэксьце і трэба разглядаць драматычную гісторыю зь Вікай Мароз. Колькі ў гэтых рашэньнях беларускіх уладаў гуманізму, а колькі палітычнага папулізму?”
(Грушавы: ) “Віка Мароз ня проста сірата, але і цяжкахворая дзяўчынка. Яна знаходзіцца ў інтэрнаце для дзяцей зь цяжкімі захворваньнямі органаў маўленьня і слыху. Яна ня можа атрымаць у Беларусі адпаведнай мэдычнай дапамогі. А за тыя сем візытаў, якія дзяўчынка зрабіла ў гэтую італьянскую сям’ю, адбыўся вялікі прагрэс у лячэньні.
Таму проста цяжка зразумець, што хтосьці можа перашкаджаць дзяўчынцы ў магчымасьці весьці больш-менш нармальнае жыцьцё. Які лёс чакае яе ў Беларусі? Пакуль яна жыве ў школе-інтэрнаце, дзяржава так ці інакш клапоціцца пра яе. Але дарасьце яна да 18 гадоў, пойдзе зь інтэрнату. І яна застанецца хворая, без адукацыі й прафэсіі, з маленькай пэнсіяй, без падтрымкі бацькоў ці родных. Таму першае, што прыходзіць у галаву: “Зьлітуйцеся, людзі! Дайце гэтай дзяўчынцы шанец на нармальнае жыцьцё”. Менавіта пра гэта трэба думаць у першую чаргу.
Сама дзяўчынка заявіла, што яна ня хоча вяртацца ў Беларусь. Нельга не лічыцца з жаданьнем дзіцяці. Сілай адарваць Віку ад сям’і, да якой яна прызвычаілася, вярнуць у інтэрнат — значыць прычыніць яшчэ адну траўму. І для мяне ўсе астатнія акалічнасьці ня маюць значэньня.
Існуюць цывілізаваныя шляхі вырашэньня гэтага пытаньня. Можна было б стварыць адпаведную камісію з прадстаўнікоў абодвух бакоў, пазнаёміцца з умовамі жыцьця дзяўчынкі ў італьянскай сям’і. Можна вылучыць жорсткія патрабаваньні да гэтай сям’і, патрабаваць, каб кожны месяц яна інфармавала беларускія ўлады аб стане здароўя Вікі. І такія патрабаваньні звычайна прымаюцца сем’ямі з эўрапейскіх дзяржаваў, якія ўсынаўляюць беларускіх дзяцей.
І чаму не запрасіць прыняць удзел у вырашэньні гэтага пытаньня прадстаўнікоў беларускіх і італьянскіх дабрачынных фондаў? Мы, напрыклад, былі гатовыя паехаць у Італію і паспрабаваць знайсьці чалавечы шлях, каб не было такога брутальнага вырашэньня, як цяпер. Таму што цяпер лёсам дзяўчынкі маніпулююць”.
(Букчын: ) “Калі глядзець з інтарэсаў гэтай дзяўчынкі, то паводзіны беларускіх уладаў, не пабаюся гэтага слова, проста цынічныя. Нельга весьці палітычны гандаль вакол лёсу, здароўя дзіцяці. Усе мы ведаем, што Беларусь — бедная краіна. Ахова здароўя тут знаходзіцца ў жахлівым стане. Якую дапамогу можа атрымаць хворая дзяўчынка ў дзіцячым доме?
А ў італьянскай сям’і яна можа атрымаць значна больш. Ёй пашчасьціла. Гэтаму трэба радавацца. Беларускі ўрад мусіў бы выказаць падзяку гэтай сям’і. Гэта быў бы добры, гуманны, чалавечы крок. А што мы маем цяпер? Спэкуляцыі. Аддайце нам Віку, бо зь яе вырасьце ня той чалавек. Таму гэта цынізм”.
(Карбалевіч: ) “Сапраўды, насьцярожвае тое, што беларускія дзяржаўныя мэдыі разгортваюць з гэтай гісторыі палітычную кампанію, улады спрабуюць атрымаць палітычныя дывідэнды. Так бы мовіць, беларуская дзяржава выступіла ў абарону няшчаснай дзяўчынкі. “Наша пазыцыя бескампрамісная”, — заяўляюць беларускія дыпляматы ў Італіі. А, можа, якраз кампраміс быў бы аптымальным выхадам з гэтай скандальнай гісторыі?”
(Грушавы: ) “Шкада, што беларускія ўлады разглядаюць дзяцей як маёмасьць дзяржавы. Яны лічыць, што ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах і інтэрнатах, дзяржаўныя. Але і тыя дзеці, якія жывуць у нармальных сем’ях, таксама сталі ахвярамі гэтай палітыкі.
Я зноў вяртаюся да рашэньня прыпыніць паездкі беларускіх дзяцей у Італію на аздараўленьне, пакуль ня будзе вырашанае пытаньне зь вяртаньнем Вікі Мароз. А вы спыталіся ў іх бацькоў, ці згодныя яны з такім рашэньнем? Ёсьць беларускія і італьянскія сем’і, якія сябруюць пятнаццаць гадоў. Нашая дзяржава брутальна ўрываецца ў чалавечыя зносіны. Як вынік, чатыры арганізацыі, якія падрыхтавалі ўсе патрэбныя дакумэнты, дазволы, аплацілі транспарт, не змаглі адправіць дзяцей. А правы гэтых людзей ня трэба бараніць?
Хто звычайна так робіць: пакуль майго не аддасьцё, гэтыя закладнікі будуць тут заставацца? Цяпер закладнікамі стала цэлая генэрацыя чарнобыльскіх дзяцей”.
(Букчын: ) “Сапраўды, беларускае чыноўніцтва заняло бескампрамісную пазыцыю ў гэтым пытаньні. А я думаю: да каго бескампраміснасьць? Да гэтай дзяўчынкі? Да гэтых соцень беларускіх дзяцей, пра якіх казаў спадар Грушавы? Які лёс чакае гэтую дзяўчынку дома? У дзеяньнях беларускіх уладаў палітычныя інтарэсы больш прыярытэтныя, чым гуманістычныя матывы”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, гісторыя Вікі Мароз вельмі выразна паказвае, што, як і ў савецкі час, для беларускіх уладаў прыярытэтам зьяўляюцца палітычныя інтарэсы, ідэалёгія, нейкі абстрактны прэстыж дзяржавы, а не гуманітарныя прынцыпы, здароўе, дабрабыт, жыцьцё людзей — найперш дзяцей”.