“Звезда”, 1926 год:
“Сэкратарыят Менакрвыканкому паведамляе ўсе дзяржаўныя ўстановы, прадпрыемства і зацікаўленых асоб, што ў адзел запісаў актаў грамадзянскага становішча паступіла просьба гр. Богуша, Аляксандра Вікенціева… аб зьмене яму прозьвішча “Богуш” на прозьвішча “Шыманскі”. Прэтэнзіі адносна зьмены прозьвішча вышэйпамянёнага грамадзяніна просьба прыслаць у Менскі ЗАГС”.
“ЛіМ”, 1936 год. Нехта Ал.Шарапаў даводзіць:
“На маю думку, гістарычнае месца кананічнай трагедыі павінен заняць другі жанр, таму што трагедыя як жанр ёсць жанр адыходзячага класа, прыклад — трагедыі антычнага перыяду. Ці можна напісаць трагедыю ў наш час? Кулацкі паэт можа напісаць пра лёс кулацтва. Гэта будзе трагедыя… У нас можа быць не трагедыя, а нейкі новы жанр, які сцвярджае не трагічнасць, а ідэю рэвалюцыйнага аптымізма”.
“Ніва”, 1966 год:
“У нумары штотыднёвіка 26.12.1965 г. зьмешчана была нататка пра выступ у канцэрце Аркестру мандалінаў “Польскага Радыё” п/к Эдварда Цюкшы тэнара Міхала Забэйды-Суміцкага. Аўтар нататкі высунуў вэрсію, быццам “Польскае Радыё” выкарыстала запісы сьпевака, што ён зрабіў у “Польскіх Награнях”. Гэтая думка няслушная, паколькі падчас наведваньня Польшчы Міхал Забэйда-Суміцкі запісаў для архіву тыя самыя песьні ў студыі “Польскага Радыё” ў Лодзі”.