Сугайр Бэльхасэн заявіла, што “абвінавачаньні на адрас Дашкевіча і Фінькевіча зьяўляюцца сьмешнымі”.
Па вяртаньні ў Францыю спадарыня Бэльхасэн мае намер стварыць міжнародны камітэт у падтрымку Андрэя Клімава. Яна прапануе ўступіць у яго вядомым дзеячам.
“Клімава зьмясьцілі ў калёнію за 328 кілямэтраў ад Менску, і гэта абуральна. Ён не падпадае пад амністыю, як і іншыя. Пачынаеш задаваць пытаньне: навошта гэтая амністыя была задуманая? З-за дрэннага абыходжаньня Клімаў атрымаў хваробу сэрца.
І мы лічым, што афіцыйныя асобы адказныя за яго псыхалягічны й фізычны стан. Чалавек напісаў, што ён баіцца заставацца жывым, бо ўбачыць яшчэ горшае пекла, — гэта сьведчыць, што ён знаходзіцца ў невыносных умовах”, — сказала Сугайр Бэльхасэн.
Тэрміновыя захады закрануць і іншых палітвязьняў. Паводле спадарыні Бэльхасэн, усе эўрапейскія прадстаўнікі павінны прасіць, каб іх дапусьцілі на працэс Зьмітра Дашкевіча, інакш суд пройдзе за зачыненымі дзьвярыма.
Таксама фэдэрацыя падтрымае разгляд Камітэтам ААН у правах чалавека скаргі адносна Аляксандра Казуліна.
“У эўрапейскай краіне ёсьць чатыры вязьні сумленьня, — гэта абсалютна скандальны факт. Трэба мабілізаваць эўрапейскую супольнасьць, каб усіх вязьняў сумленьня вызвалілі”.
Сугайр Бэльхасэн сустрэлася ў Менску і Горадні з роднымі палітзьняволеных, прадстаўнікамі апазыцыйных палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.
Міністэрствы юстыцыі, інфармацыі, замежных і ўнутраных справаў сустракацца не пажадалі.
Спадарыня Бэльхасэн сказала:
“Ім ёсьць што хаваць, таму яны й не сустрэліся. Я хацела гаварыць пра канкрэтныя выпадкі, а слухаць горкую праўду не зусім прыемна. Яны не хацелі апынуцца ў становішчы, калі трэба апраўдвацца і шукаць нейкія аргумэнты”.
Спадарыня Бэльхасэн назвала свой візыт знакам падтрымкі праваабаронцаў, апазыцыйных партыяў і няўрадавых аб’яднаньняў:
“Я хацела наведаць гэтую эўрапейскую краіну, у якой палітычны рэжым — самы рэпрэсіўны ў Эўропе. У Эўропе Беларусь чорная пляма, і гэтая сытуацыя не нармальная. Недастаткова проста забараніць уезд у Эўропу людзям, якія маюць дачыненьне да выкраданьняў.
Нам неабходна захоўваць пільнасьць. Працягваць працу і не забывацца пра справы зьніклых, каб адбылося правасудзьдзе і ахвяры атрымалі кампэнсацыю.
Мяне ўразіла, што ў Беларусі не застаецца ніякіх сфэраў для свабоды ў грамадзтве. Бо нават дробныя прадпрымальнікі зазнаюць ціск з боку дзяржавы.
Трэба быць пільнымі да 4 лістапада, да "Сацыяльнага маршу" — каб ня даць адбыцца рэпрэсіям”.
Спадарыня Бэльхасэн мела і добрыя ўражаньні ад візыту:
“Нягледзячы на рэпрэсіі, у Беларусі ёсьць маладыя людзі, палітычныя партыі й няўрадавыя арганізацыі, прафсаюзы, якія мабілізуюцца і стараюцца процістаяць рэпрэсіям. І на сёньня іх дэвіз — супраціў.
Я сустрэлася з маладымі людзьмі, якія актыўна працуюць, каб прывесьці гэтую краіну да дэмакратыі. Я хачу прызнаць іхную сьмеласьць”.
На выніковую прэсавую канфэрэнцыю Сугайр Бэльхасэн запрасіла жонку палітзьняволенага Андрэя Клімава Тацяну. У прэс-канфэрэнцыі браў удзел віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, лідэр ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі
На прэс-канфэрэнцыю прыйшлі прадстаўнікі менскага офісу АБСЭ
Улады ня хочуць гаварыць аб правах чалавека?, 31.10.2007 МЗС вывучае просьбу аб сустрэчы з С. Бэльхасэн, 31.10.2007 Сугайр Бэльхасэн сустрэлася з гарадзенскімі актывістамі, 30.10.2007 С.Бэльхасэн прыехала падтрымаць грамадзянскую супольнасьць, 29.10.2007