Загадчык мамалягічнага аддзяленьня Віцебскага анкадыспансэру Іван Федарэнка праапэраваў сотні пацыентак. Аднак ён лічыць, што псыхалягічна найцяжэй жанчыны ўспрымаюць не саму апэрацыю выдаленьня залозы, а той момант, калі даведваюцца пра дыягназ.
“Калі гаворыш жанчыне, што ў яе недабраякаснае захворваньне — гэта трэба бачыць, як чалавек мяняецца з твару! Бо, на жаль, многія думаюць, што рак — гэта сьмерць. Але, да нашай радасьці, гэта ня так. І ўдаецца вельмі многім дапамагчы. Калі рак дыягнаставаны на раньняй стадыі, то мы робім вельмі добрыя апэрацыі — нават не выдаляем усю залозу, а толькі частку. Усё залежыць ад таго, у якой стадыі хвароба”, — гаворыць Іван Федарэнка.
Паводле доктара Федарэнкі, 95% ягоных пацыентак, праапэраваных на раньняй стадыі хваробы, застаюцца практычна здаровымі. Але за гэтай статыстыкай — канкрэтныя чалавечыя лёсы.
Мая суразмоўніца — 34-гадовая Яна, якая прайшла праз апэрацыйную Віцебскага анкалягічнага дыспансэру:
“Я не хацела класьціся на апэрацыю. І нават сказала лекару, што хацела б спачатку паехаць у манастыры, у сьвятыя месцы... Словам, я спадзявалася на цуд. Але адна пабожная жанчына, вельмі дасьведчаны хірург, сказала мне так: “Паслухайце мяне. Можа, якраз маімі вуснамі з вамі цяпер гаворыць Гасподзь. У вашым выпадку цуду не адбудзецца”.
Спадарыня Яна гаворыць, што пасьля апэрацыі вельмі перажывала, бо зьявілася адчуваньне жаночай непаўнавартаснасьці. І, мажліва, дагэтуль бы ня выйшла з тае дэпрэсіі, каб не паглядзела на іншых жанчын, якія трапілі ў падобную сытуацыю.
“Мяне ўразіла жанчына, якой аднялі абедзьве грудзі, — згадвае Яна сваю суседку па палаце. — Але яна не выглядала нейкай прыгаломшанай, яна была вельмі жыцьцярадасным чалавекам нават у такой сытуацыі. Яна казала: “А я хачу быць прыгожай”, і абмяркоўвала, якія абноўкі купіць сабе ў гэтым сэзоне.
І я падумала, што мне нельга распускацца. Можа, менавіта дзякуючы гэтай хваробе ў чымсьці я стала лепшай. Палову жыцьця я паліла, а цяпер мне ўдалося кінуць. Я пачала займацца спортам і больш думаць пра здароўе. Яно таксама дар Божы, і мы не павінны яго рабіць горшым з сваёй нейкай дурной волі”.
Яна з удзячнасьцю згадвае суседку ў палаце, якая дапамагла ёй справіцца з псыхалягічнымі цяжкасьцямі.
У Віцебскім анкалягічным дыспансэры збольшага працуюць мужчыны. У тым ліку й псыхоляг, што працуе з пацыенткамі. Кажуць, што перад апэрацыяй пацыенткі больш давяраюць менавіта цьвёрдай мужчынскай руцэ. Але пасьля абмеркаваць спэцыфічна жаночыя праблемы можна хіба зь сяброўкамі ў няшчасьці.
На думку спадарыні Яны, было б няблага арганізаваць у дыспансэры хаця б аматарскую жаночую псыхалягічную службу — каб было з кім падзяліць адчай ад жорсткага дыягназу і каб разам шукаць крыніцаў аптымізму і жыць далей.
Л.Путырскі: “Тое, што ў грудзях баліць — не пагражае жыцьцю, а што пагражае — часьцей не баліць”, 5.10.2007