Слонім – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, сёлета спаўняецца 755 гадоў ад часу яго заснаваньня. Пакуль гарадзкія ўлады рыхтуюцца да сьвяткаваньня, насельнікі адной са слонімскіх вуліцаў вырашылі надаць ёй імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра слаўнае гістарычнае мінулае і кур’ёзнае сучаснае Слоніма мы гутарым з краязнаўцам Сяргеем Чыгрыном, аўтарам нядаўна выдадзенай кнігі “Ў пошуках слонімскіх скарбаў”.
“Экскурсіі павінны пачынацца ля адноўленай сядзібы Льва Сапегі”
Міхась Скобла: “Сяргей, твая кніга пачынаецца артыкулам “Ці стане Слонім турыстычным горадам?” А што сёньня найперш неабходна зрабіць для таго, каб сучасны Слонім стаў прыцягальным для турыстаў?”
Сяргей Чыгрын: “Найперш неабходна аднавіць сядзібы Льва Сапегі й Міхала Казімера Агінскага. Ля іх і павінны пачынацца экскурсіі. У Слонім, я перакананы, прыедуць і палякі, і італьянцы, і немцы, і гішпанцы, чые продкі тут працавалі, калі дзейнічаў вядомы на ўсю Эўропу тэатар Агінскага. Трэба, вядома, аднавіць і сядзібу Пуслоўскіх у Альбярціне. Менавіта тых Пуслоўскіх, якія ў свой час фінансавалі паўстаньне 1863 году. Прыедуць у Слонім і турысты з Ізраілю. Бо да вайны ў нас жыло вельмі шмат габрэяў. І цяпер у самым цэнтры Слоніма стаіць будынак былой сынагогі, пабудаваны яшчэ ў 1642 годзе. Гэта найстарэйшы архітэктурны помнік у Слоніме, які захаваўся да нашага часу. Дзесьці ў 1990-я гады ў ім плянавалі адчыніць дзяржаўны музэй габрэйскага мастацтва. Але ідэя так і засталося ў плянах”.
Скобла: “Ты гаварыў пра аднаўленьне сядзібы Агінскіх... У Залесьсі на Смаргоншчыне захаваўся родавы маёнтак Агінскіх, і то дзяржава ніяк ня можа давесьці яго да ладу. А ў Слоніме ўсю адбудову трэба пачынаць з нуля. Ты сам верыш, што такое магчыма?”
Чыгрын: “Я веру. Хачу адзначыць, што канал Агінскага ў Слоніме зьбярогся амаль такім, якім быў пры Агінскім. Толькі вады ў ім стала намнога менш, чым было, напрыклад, у 20–30-я гады мінулага стагодзьдзя. Паплытчэў ён. І цяпер у Слоніме існуе драматычны тэатар. Ён быў адкрыты ў 1990 годзе. Слонімцам проста пашанцавала. Ёсьць гарады ў Беларусі, значна большыя за Слонім, якія прафэсійнага тэатру ня маюць.
За гэтыя 17 гадоў Слонімскі драматычны тэатар аб’езьдзіў усю Беларусь. На яго сцэне пастаўлена больш за 60 спэктакляў па п’есах беларускіх, расейскіх, італьянскіх, францускіх драматургаў. За год спэктаклі наведваюць каля 30 тысячаў гледачоў.
Але разам з той радасьцю, з тым добрым настроем, зь якім працуе калектыў тэатру, ёсьць і засмучэньне. Цягам усіх 17 гадоў тэатар ня мае свайго ўласнага памяшканьня. У самым пачатку 1990-х гадоў будаўніцтва тэатра было распачатае, але, на жаль, з 1993 году на будоўлі не забілі ніводнага цьвіка. А можна было б усё спалучыць: і сучасны тэатар у Слоніме, і тэатар Агінскага. У новазбудаваным тэатры мог быць і музэй Агінскага. Турысты змаглі б наведаць і музэй Агінскага, і пабываць на пастаноўках сучаснага тэатру, які працуе пераважна на беларускай драматургіі”.
Скобла: “А колькі турыстаў прыяжджае ў Слонім ужо сёньня?”
Чыгрын: “Паводле інфармацыі Слонімскага бюро падарожжаў і экскурсій, у Слонім штогод наведваецца каля 30 тысячаў турыстаў. Гэта тыя, якія рэгіструюцца ў бюро. Але вельмі шмат турыстаў прыяжджае неафіцыйна, таму лічбу можна назваць прыблізна такую: каля 100 тысячаў чалавек. Хаця сёньня людзі, якія прыяжджаюць у наш горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам: Слонім – Жыровічы – Сынковічы. Толькі раённы краязнаўчы музэй прымае штогод каля 25 тысячаў наведнікаў”.
Слонімскія экзоты: канал Агінскага, Жыровіцкі манастыр, возера Бяздоннае
Скобла: “Ты расказаў збольшага пра тое, што было і што зноў магло б быць у Слоніме. Гэта – справа будучыні. А чым сёньня ваш горад можа ўразіць турыста, скажам, з Заходняй Эўропы, які ўсяго набачыўся, усяму назьдзіўляўся? Што ёсьць у Слоніме такога, чаго няма больш нідзе?”
Чыгрын: “Вядома ж, гэта канал Агінскага – роўненькі, як струна са скрыпкі. Пасьля – Жыровічы, дзе захоўваецца ікона Жыровіцкай Божай Маці, дзе бруіць Сьвятая крыніца. Тое ж Бяздоннае возера каля вёскі Клепачы, а побач стары могільнік XIV стагодзьдзя. Турыстаў можна залучаць чым заўгодна, гледзячы, што іх цікавіць.
У Слоніме з насельніцтвам 53 000 чалавек сёньня дзейнічаюць 6 музэяў! Гэта Музэй беларускай кнігі ў Слонімскай раённай цэнтральнай бібліятэцы, дзе захоўваюцца кнігі з аўтографамі Якуба Коласа. Гэта Народны музэй імя Аляксандра Жукоўскага ў СШ № 4. Гэта музэй “Беларускае мястэчка”...
Адзіная наша бяда: у мясцовых шапіках амаль няма кніг, буклетаў, паштовак, значкаў, прысьвечаных гораду і раёну. Тое, што прадаецца ў Жыровічах, гэта выданьні маскоўскія, часам антыбеларускія па зьмесьце. І ўсё выдаецца па-расейску. А пра Жыровічы павінны быць выданьні беларускіх аўтараў, а не чужынцаў”.
Прайду па Чарняхоўскага, зьвярну на Лукашэнкі...
Скобла: “Сёлета Слоніму спаўняецца 755 гадоў. І я ведаю, што гарадзкія ўлады рыхтуюцца да сьвяткаваньня, хоць і ня круглай, але паважнай даты. У ліку сьвяточных ініцыятываў узьнікла і такая – надаць адной са слонімскіх вуліцаў імя Аляксандра Лукашэнкі. Давайце паслухаем аднаго з ініцыятараў, мясцовага прадпрымальніка Віктара Марчанку”.
Віктар Марчанка: “Па-першае, мы на гэтай вуліцы, Петралевіцкай, жывем, як у сярэднявеччы: ні газу няма, ні вады. Вуліца разьбітая, у гразі. Гэта мікрараён Лабазоўка, там няма ніводнага аптэчнага кіёска”.
Скобла: “Дык вы мяркуеце адным перайменаваньнем вырашыць усе праблемы?”
Марчанка: “Так-так. Мы думаем, што калі вуліцу пераймянуюць, то ўсе гэтыя праблемы будуць адразу ж вырашаныя”.
Скобла: “А ці апытвалі вы мясцовых жыхароў наконт перайменаваньня іх вуліцы?”
Марчанка: “Апытвалі. Я сам зьбіраў подпісы, сабраў каля 200 подпісаў “за”. І толькі адзін чалавек “супраць” быў. Я два лісты напісаў Аляксандру Лукашэнку з просьбай дазволіць перайменаваньне. Адказ прыйшоў за подпісам жанчыны... як яе... ну, правая рука Лукашэнкі... Пяткевіч. Яна паведаміла, што Лукашэнка ведае, яму далажылі, падзякавала ад яго імя. На гэтым пакуль усё й спынілася. Але я буду ісьці да канца”.
Скобла: “Сяргей, а ты як ставісься да ідэі мець у горадзе вуліцу імя Лукашэнкі?”
Чыгрын: “Назвы вуліцаў у Слоніме – гэта чысты анэкдот. Я, калі быў школьнікам, то думаў, што на вуліцы Мендзялеева жыў Мендзялееў. Калі я ішоў з матуляю па вуліцы Марыса Тарэза, мне здавалася, што тут жыў ці жыве гэты Тарэз і г.д. У Слоніме горшыя назвы вуліц, чым ува ўсіх астатніх гарадах Беларусі. Таму нядзіўна, што зьявіцца і вуліца імя Лукашэнкі. Няхай зьяўляецца, ён усё ж родам зь Беларусі. Але паслухайце, чые імёны сёньня ў назовах слонімскіх вуліцаў: Ісы Пліева, Паўліка Марозава, Маркса, Шчорса, Суворава, Катоўскага, Войкава, Кутузава, Куйбышава, Чарняхоўскага, Яршова...
Хто такі Яршоў? Я запытаўся неяк у слонімцаў. Многія ня ведаюць, некаторыя адказалі, што Яршоў – гэта казачнік, які напісаў казку пра канька-гарбунька. Але вуліца названая ня ў гонар казачніка. Яршоў – расейскі вайсковец, які ў 1944 быў у Слоніме. А гадоў сем назад Студэнцкую вуліцу, якой 200 гадоў, падзялілі напалову і назвалі частку вуліцы імем Хлюпіна. Хто такі Хлюпін? Вайсковец, які ў 1944 годзе на танку праяжджаў непадалёк ад Слоніма. Як ехаў, так і паехаў далей на захад.
Проста і сьмех, і грэх. Таму няхай будзе вуліца Лукашэнкі, але перш, чым яна зьявіцца, няхай у нас зьявяцца вуліцы знакамітых слонімцаў: доктара Андрэя Пракапчука, пісьменьнікаў Гальляша Леўчыка, Анатоля Іверса, Сяргея Новіка-Пеюна, Валянціна Таўлая, Івана Сяргейчыка, мастака Антона Карніцкага, гісторыка Міхала Міска, палітыка Максіма Бурсевіча, царкоўных дзеячоў Хведара Данілюка й Лукаша Дзекуць-Малея, кампазытара Антона Валынчыка, паўстанца Міхала Валовіча...”
“Паміж вуліцамі Скарыны й Валовіча вуліцы імя Лукашэнкі быць ня можа”
Скобла: “Сяргей, а калі імем Лукашэнкі назавуць ня ўскраінную й занядбаную вуліцу Петралевіцкую, а вуліцу Берасьцейскую, на якой ты жывеш?”
Чыгрын: “Я буду ня супраць, калі перад гэтым вуліцы Яршова нададуць імя Міхала Валовіча. Уяўляеце: я іду вуліцай Валовіча й пераходжу на вуліцу Францішка Скарыны, якая поруч. Але мне здаецца, што паміж вуліцамі Скарыны й Валовіча вуліцы Лукашэнкі быць ня можа”.
Скобла: “Нядаўна толькі пабачыла сьвет кніга “Ў пошуках слонімскіх скарбаў”, а на тваім працоўным стале – новая, з таямнічай назвай “Слонімскія падзямельлі”. Дасьледаваўшы Слонім надземны, ты вырашыў узяцца за падземны?”
Чыгрын: “Ужо ўзяўся. Увогуле, у Беларусі тэма гарадзкіх падзямельляў амаль не дасьледавана. Я нідзе не чытаў, напрыклад, пра гарадзенскія, наваградзкія падзямельлі. Шмат падзямельляў у Слоніме было выкапана яшчэ за Львом Сапегам і Міхалам Казімерам Агінскім.
Калі будавалі гаркам партыі (сёньня – Дом дзіцячай творчасьці), то будаўнікі не змаглі загнаць палі ў зямлю: яны правальваліся. Некалькі хадоў ідуць ад былой слонімскай сынагогі. Ёсьць ход ад Сынковіцкай царквы да Жыровічаў, а гэта 20 кілямэтраў. Айцец Арсень нядаўна мне паказаў месца ў Сынковічах, дзе штогод правальваецца зямля, – якраз там, адкуль пачынаецца ход на Жыровічы. Лічу, што ў Беларусі павінна быць створана спэцыяльная навуковая група са спэцтэхнікай, якая будзе займацца падзямельлямі. А пакуль тое, падзямельлі дасьледуем мы, гісторыкі й літаратары”.
Незвычайны юбілей: 100 гадоў вясковай хаце
Скобла: “Ты ніколі не забываесься ў “Газэце Слонімскай” адзначыць юбілей таго ці іншага вядомага земляка. Вось і сёлета не забыўся на стагодзьдзе Сяргея Новіка-Пеюна – аўтара знакамітай песьні “Зорачкі”. Але ў тваіх блізкіх плянах – незвычайны юбілей. Не знакамітага слонімца, не cамога Слоніма, а – чый?”
Чыгрын: “Я пляную восеньню ў вёсцы Хадзявічы на Слонімшчыне адзначыць 100 гадоў маёй роднай хаце, якую збудаваў дзед у 1907 годзе. На Сьвята Хаты хачу запрасіць творчую інтэлігенцыю, каб разам пасьвяткаваць і спакойна адпачыць.
Мая хата знаходзіцца непадалёк ад Сынковіцкай царквы, якой сёлета спаўняецца 600 гадоў. А раней побач зь месцам, дзе мой дзед пабудаваў хату, ішла дарога са Слоніма на Сынковічы, па якой некалькі разоў праяжджаў вялікі князь Вітаўт. У 1409 годзе ён наведаў Сынковічы разам са сваёй жонкаю і ехаў якраз там, дзе цяпер стаіць мая хата. Хадзявіцкія й сынковіцкія лясы схавалі Вітаўта ад пагоні, калі ён уцёк з Крэўскага замку. Таму мая хата — гэта нешта сьвятое, гістарычнае, дарагое. Тое, што грэе душу”.