Тэма, якая часта гучыць у лістах і тэлефанаваньнях нашых слухачоў — роля Злучаных Штатаў Амэрыкі ў гісторыі і ў сучасным сьвеце. Меркаваньні на гэты конт разнастайныя і супярэчлівыя.
У аглядзе пошты 9 чэрвеня прагучаў ліст Анатоля Жэрдзева з Гомелю, які разважаў наконт пакаяньня за ваенныя злачынствы і ступень віны салдата за ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
У лісьце, сярод іншага, згадваўся ўдзел амэрыканскай арміі ў Другой усясьветнай вайне, бамбаваньні Хірасымы і Нагасакі.
На гэтыя ды іншыя развагі наконт ролі ЗША адклікнуўся Кастусь Сырэль з Вушачаў:
“Вось, аказваецца, якія дрэнныя гэтыя ЗША. І мяхі з далярамі для апазыцыі шлюць, і ў Іраку ваююць, і на Хірасыму бомбу скінулі, і радар хочуць у Чэхіі паставіць, ды й наагул, яны вельмі нехарошыя.
Так, ганіць Злучаныя Штаты Амерыкі ды хваліць Аляксандра Рыгоравіча у нас модна, а галоўнае — бясьпечна. Вось калі наадварот — зусім іншая справа. Добра яшчэ, калі цябе абвінавацяць толькі ў тым, што нецэнзурна лаяўся, глядзі, каб у тваім аўтамабілі наркотыкаў не знайшлі нечакана для цябе самога…”
Далей у сваім лісьце Кастусь Сырэль прапануе пільней прыгледзецца да сваёй дзяржавы:
“Успомніце, гэта ж у той краіне, дзе мы жылі больш за семдзесят год, былі зьнішчаны дзясяткі мільёнаў нявінных.
Іх стралялі ў Курапатах, мільёнамі марылі голадам, цкавалі сабакамі ў ГУЛАГу, катавалі ў склепах НКВД, кідалі бяззбройных на фашысцкія кулямёты МГ, падганяючы ззаду сваімі “дзегцярамі” ды “максімамі”.
Гэта ня толькі Гітлер вінаваты ў разьвязваньні усясьветнай вайны, ня менш, а можа нават больш вінаваты наш “геніяльны” правадыр таварыш Сталін са сваёй зграяй. Гэта наша колішняя краіна СССР лезла ўсюды, дзе ня просяць, — у Аўганістан, Чэхаславакію, Вугоршчыну ды іншыя краіны.
І знаходзіліся толькі лічаныя адзінкі, якія адважваліся пратэставаць. Пераважная большасьць згодна маўчала, пакорліва тупаючы ў калёнах дэманстрантаў 7 лістапада ды 1 траўня і крычучы “ўра”. Каюся, я — ня выключэньне.
Так што бяссэнсоўна дыскутаваць на тэму, хто большы бяка — мы ці яны, трэба разам рабіць гэты сьвет лепшым”.
Кастусь Сырэль нагадвае, што на працягу ХХ стагодзьдзя ЗША ня раз прыходзілі на дапамогу народам былога Савецкага Саюзу:
“Перш, чым лаяць гэтую магутную краіну, нам трэба падзякаваць ёй. Падзякаваць яе трыццаць першаму прэзыдэнту Гэрбэрту Кларку Гувэру за выратаваньне тысяч і тысяч беларусаў ад голаду ў 1919—1922 гадах, падзякаваць амэрыканцам, якія зьбіралі ахвяраваньні для нашых дзядоў.
Мы таксама забыліся пра дапамогу нам у час Другой усясьветнай вайны: а гэта 2660 транспартных караблёў, 17 500 000 тон грузаў: харчаваньне, сотні баявых караблёў і падводных лодак, каля 500 000 аўтамабіляў (“Студэбэкер”, “Ўіліс”, “Додж”), самалёты, гарматы, снарады, стратэгічныя мэталы — усяго не пералічыць.
Дзясяткі транспартаў былі патопленыя на шляху ў савецкія порты, нягледзячы на суправаджэньне баявых караблёў. Вечная памяць сынам і дочкам Амэрыкі, якія загінулі ў акіянскіх водах!
Нам не пашкодзіла хаця б шчыры дзякуй сказаць Злучаным Штатам за гэта. Але нешта я ня чуў ад правадыроў гэтага “дзякуй”, толькі лаянку”.
Напрыканцы свайго ліста Кастусь Сырэль апісвае ўласнае “адкрыцьцё” Амэрыкі: паўтара году таму ён пабываў у Каліфорніі:
“Супакойцеся, нядобразычліўцы: я не алігарх і не палітык, вандроўку аплаціў вельмі блізкі й дарагі мне чалавек за сумленна заробленыя грошы. Я наведаў многія гарады, музэі, паркі.
За месяц ня бачыў ніводнага п’янага, хаця і ў рэстаранах давялося бываць. Ня ўбачыў ніводнага агіднага надпісу ў грамадзкіх прыбіральнях. Зразумела, што ня чуў расейскага мату. Нідзе не назіраў, каб лес быў засьмечаны. Ніводнага разу не пачуў няветлівага слова ні на свой адрас, ні на чый-небудзь яшчэ.
Аднойчы, ужо перад самым ад’ездам, у краме, зусім маладзенькая дзяўчынка адказала крыху раздражнёна на маю просьбу паўтарыць павольней суму пакупкі (што ж, я яшчэ той “знаўца” ангельскай мовы). Але яна тут жа схамянулася і падарыла мне такую асьляпляльную ўсьмешку, што я дагэтуль яе памятаю. Шчасьця табе, далёкая заакіянская незнаёмка.
І вось цяпер мне сьняцца гіганцкія сэквоі, каля якіх ходзяць амаль ручныя алені, сьніцца мост “Залатыя вароты” ў Сан-Францыска, вавёркі скачуць у шматлікіх парках Крэмніевай даліны, вадаспады Ёсэміці абрынаюцца з паўкілямэтровай вышыні.
Сьняцца ветлівыя, усьмешлівыя амэрыканцы, сьняцца сьветлавалосыя галоўкі і блакітныя вочкі маіх унука і ўнучкі.
Што іх чакае, калі яны вернуцца сюды, у Беларусь? Няўжо п’яны амонавец калі-небудзь ударыць унука галавой аб аўтамабіль, а ўнучку будзе біць гумавай палкай па далікатных дзявочых плечыках толькі за тое, што яны думаюць ня так, як таго жадае чужы вусаты дзядзька з Драздоў?..”
Дзякуй вам, Кастусь, за шчыры, пранікнёны ліст. Відавочна, антыамэрыканскім настроям можна знайсьці шмат тлумачэньняў. Бедныя і няўдачнікі часта зайздросьцяць багатым і пасьпяховым.
Хоць два стагодзьдзі таму амэрыканцы пачыналі ствараць сваю дзяржаву практычна з нуля, і тады ім зусім не зайздросьцілі ў сьвеце. Народ Злучаных Штатаў усёй сваёй гісторыяй паказаў, чаго здольны дамагчыся разьняволены чалавек, які жыве ў дзяржаве, што грунтуецца на прынцыпах свабоды і дэмакратыі.
Аўтар наступнага ліста — Валянціна Ўдавенка зь Менску. У слухачкі сур’ёзныя прэтэнзіі да праваабарончага руху:
“Лічу неабходным паставіць пытаньне аб спыненьні ў сродках масавай інфармацыі кампаніі праслаўленьня Кацярыны Садоўскай і паказу яе адукаванай юрысткай-праваабаронцай. У яе адукацыя 10 клясаў, яна працавала прыбіральшчыцай.
На жаль, я надта позна пра гэта даведалася. Яна наўмысна распаўсюджвала крытыку на адрас шэрагу судзьдзяў і чыноўнікаў, каб зрабіць сябе ахвярай палітычных рэпрэсіяў. За гэта яе справядліва пакаралі.
Ёй гэта было патрэбна, каб дарвацца да грантаў, якія выдаткоўваюцца на барацьбу з таталітарным рэжымам. У Беларусі так робяць многія: называюць сябе барацьбітамі й нічога ня робяць па сутнасьці”.
Кацярына Садоўская, спадарыня Ўдавенка, амаль год правяла ў турме. Яе асудзілі на два гады пазбаўленьня волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Кацярыну Садоўскую вязьняем сумленьня. Перад вызваленьнем ад яе патрабавалі пісьмова адмовіцца ад сваёй дзейнасьці. Яна гэтага не зрабіла.
Тое, што незалежныя сродкі масавай інфармацыі паведамлялі пра пакуты гэтай жанчыны, а апазыцыйныя партыі й праваабарончыя арганізацыі патрабавалі яе вызваленьня — вы, спадарыня Ўдавенка, лічыце ўслаўленьнем?
У чым жа тады, на вашу думку (думку чалавека, які называе сябе праваабаронцам) павінна заключацца праваабарончая дзейнасьць?
Наш даўні сябар Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну распавёў пра наступствы, якія напаткалі яго пасьля выступаў па “Свабодзе”:
“Перадачу пра нашы Ляхаўцы слухалі многія, у тым ліку ў той мясцовасьці, дзе я жыву. Пасьля гэтага, відавочна, вырашылі мне адпомсьціць. “Ён жа ў нас аграном-сэлекцыянэр: вывеў такую бульбу, што і ў вадзе расьці можа. Дык дайце яму соткі на балоце. Можа, яму зямлю “Свабода” ўзарэ”, — гэтак зьдзекліва казалі.
Я адказваў так: “Не турбуйцеся, да вас па хлеб не прыйду. А падбяру такі варыянт пасадкі, што і на балоце бульба вырасьце. Ды яшчэ глядзіце, кажу вам як вернік: будзеце грашыць — наклічаце бяду”.
І што вы думаеце: 23 траўня надышла хмара — і пабіла градам усе пасевы і ў калгасе, і ў насельніцтва. Дык яны ўжо кажуць: “Закляў”. Што зробіш: забабоны — паэзія жыцьця. Калі б такіх людзей не было, дык сумнавата мы жылі б.
А ўвогуле, я займаюся любімай справай: правяраю па просьбах насельніцтва кветкі на хваробы і шкоднікаў, садовыя культуры, даю кансультацыі па вінаградзе, праводжу майстар-клясы па прышчэпках розных расьлінаў. Мне гэта падабаецца, і людзі гэта цэняць. Ну, а дома ўвечары ў мяне на першым месцы — перадачы “Свабоды”.
Між іншым, спадар Сац, у гэтым засушлівым годзе бульба калі і ўродзіць, дык якраз у нізкіх мясьцінах, на асушаных балотах. Так што з соткамі вам, нягледзячы на інтрыгі нядобразычліўцаў, хутчэй за ўсё, пашанцавала.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by