Лінкі ўнівэрсальнага доступу

„Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“ У Вільні прайшла акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Фотарэпартаж

Акцыя адбылася каля амбасады Беларусі ў Вільні і была маўклівай.

Дзясяткі беларусаў, якія жывуць або 21 траўня апынуліся ў Вільні, прынесьлі плякаты, нацыянальныя беларускія сьцягі і зьнічы, каб падтрымаць палітвязьняў, якія застаюцца ў Беларусі за кратамі, а таксама ўспомніць тых, каго ўжо няма.

У Беларусі на гэты момант 1189 чалавек, прызнаных палітвязьнямі. Напярэдадні збору беларусаў і салідарных зь імі ў Вільні стала вядома пра сьмерць Валянціна Штэрмера — гэта ўжо як найменей восьмы палітвязень, які памёр за кратамі ў Беларусі за апошнія гады.

На адным з плякатаў, прынесеных на акцыю, гаварылася „Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG