Летась у верасьні на запрашэньне Нікаля Сарказі Аляксандар Мілінкевіч браў удзел у зьезьдзе партыі “Саюз за народны рух” у рамках яго перадвыбарчай кампаніі. А сёлета Нікаля Сарказі напярэдадні Дня Волі даслаў віншаваньне беларускім дэмакратычным сілам.
У віншавальным лісьце новаабранаму прэзыдэнту Францыі Аляксандар Мілінкевіч піша: “Я веру, што падчас Вашага прэзыдэнцтва Францыя, радзіма барацьбы за свабоду і правы чалавека, будзе працягваць сваю грунтоўную падтрымку ўсім тым, хто змагаецца за свабоду і супраць несправядлівасьці ва ўсім сьвеце”.
Аляксандар Мілінкевіч падзякаваў Нікаля Сарказі за “падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў у справе аднаўленьня ў Беларусі дэмакратыі”.
Мілінкевіч: “Сарказі — палітык вельмі высокага ўзроўню”
Летась у верасьні, выступаючы ў Марсэлі на зьезьдзе партыі “Саюз за народны рух”, Нікаля Сарказі заявіў: “На мапе Эўропы ёсьць такая краіна, як Беларусь, дзе няма свабоды і дэмакратыі, дзе ўлада ўжывае рэпрэсіі супраць уласнага народу. Эўропа павінна зьмяніць сваё стаўленьне да праблемы Беларусі”.
Нікаля Сарказі тады адзначыў, што недастаткова проста маральных жэстаў — неабходная палітычная абарона Беларусі. Аляксандар Мілінкевіч згадвае:
“Ён зрабіў на мяне вельмі вялікае ўражаньне. Я тады сапраўды зразумеў, што гэта палітык вельмі высокага ўзроўню. Гэта была добрая школа для мяне. І я ведаю, што для дэмакратычных сілаў Беларусі гэта вельмі важная перамога. Я думаю, што Францыя й новы прэзыдэнт падтрымаюць цалкам тыя ўмовы, што выстаўляе Беларусі Эўразьвяз, падтрымае вельмі карысныя прапановы з боку Эўракамісіі”.
Сёлета напярэдадні 25 сакавіка Нікаля Сарказі даслаў на імя Аляксандра Мілінкевіча віншавальны ліст падтрымкі дэмакратычным сілам Беларусі. У ім ён выказаў спадзяваньне, што ў хуткім часе будзе мець магчымасьць сустрэцца з Аляксандрам Мілінкевічам у Менску.
Падчас аднаго з апошніх самітаў Эўразьвязу Нікаля Сарказі быў адным з тых палітыкаў, якія згадвалі беларускую праблематыку.
І.Лялькоў: “Абраньне Сарказі дае надзею, што цікавасьць да дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі будзе павялічвацца”
Старшыня міжнароднай камісіі Партыі БНФ палітоляг Ігар Лялькоў разам з Аляксандрам Мілінкевічам сустракаўся летась зь Нікаля Сарказі ў Марсэлі.
“Сарказі, канечне, выклікае вельмі вялікую сымпатыю. Вельмі энэргічны, вельмі ўпэўнены ў сабе чалавек, які ўвесь час у атачэньні моладзі. Ужо тады было відаць, што моладзь бачыць у ім будучыню Францыі.
Што датычыць пэрспэктываў магчымых дачыненьняў паміж Францыяй і Беларусьсю, то, па-першае, гэта выклікае надзею прынамсі на тое, што будзе павялічвацца інтарэс, які зьявіўся да дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі ў Францыі пасьля абраньня Аляксандра Мілінкевіча лідэрам дэмакратычных сілаў.
Мілінкевіч некалькі разоў сустракаўся з прадстаўнікамі палітычных элітаў Францыі, у тым ліку са спадаром Сарказі. І абраньне яго на пасаду прэзыдэнта дае надзею, што гэтая цікавасьць будзе павялічвацца”.
Ігар Лялькоў зьвяртае ўвагу на тое, што Нікаля Сарказі ёсьць нашчадкам эмігрантаў з Вугоршчыны, якія пакінулі краіну з прычыны савецкай акупацыі. Паводле Лялькова, гэта адбілася на сьветапоглядзе Нікаля Сарказі, умацавала ягоную прыхільнасьць да ідэі свабоды.
Беларусь–Францыя. Палітычныя і эканамічныя дачыненьні

Кандыдат ад кіроўнай партыі Францыі “Саюз за народны рух” Нікаля Сарказі перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Ён атрымаў крыху больш за 53 працэнты галасоў выбарнікаў. За прадстаўніцу апазыцыйнай сацыялістычнай партыі Сэгален Руаяль прагаласавалі амаль 47 працэнтаў выбарнікаў. Чакаецца, што 16 траўня адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы паўнамоцтваў ад дзейнага прэзыдэнта новаабранаму.