Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Напярэдадні 26 красавіка ў горадзе зноў разьвесілі сто бел-чырвона-белых сьцягоў”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 2 траўня ў розныя гады мінулага.

“Glos Prawdy”, год 1927. Газэта паведамляе:

“Пад загалоўкам “Голас трубы” маёр Зінові Пешкаў пазнаёміў са сваім дзёньнікам пра жыцьцё ў Замежным легіёне. Зінові Пешкаў — гэта прыёмны сын Максіма Горкага. У часе вайны ён падаўся ў Легіён і служыць у дагэтуль. Даслужыўся да званьня маёра, камандуе батальёнам. Дзёньнік, напісаны вельмі жвава, апісвае жыцьцё салдатаў-тулягаў і найперш падае апісаньні легіянэраў-расейцаў, якіх служыць у Легіёне некалькі тысяч. Дзёньнік быў напісаны ангельскаю моваю, што як кур’ёз падкрэсьлівае нават ангельская крытыка”.

Газэта “Nowe Zycie” з той жа Горадні, адно што празь дзесяць гадоў, піша:

“Міжпрафэсійны Камітэт для змаганьня з камунізмам у Горадні скіраваў польскім працаўнікам і сялянам адозву, якая намаўляе іх ня ўдзельнічаць у першатравеньскіх дэманстрацыях. Адозва ставіць пытаньні, як доўга польскі працаўнік і халоп... будуць ісьці ў дзень 1 траўня ў адных шэрагах са сьмяротным ворагам Польшчы, зь міжнародным катам і прыблудай. Дыктатуры бальшавіцкіх камісараў, катаў расейскіх працоўных, трэба супрацьпаставіць польскі нацыянальны й хрысьціянскі лад грамадзкай справядлівасьці”.

“Напярэдадні 26 красавіка ў горадзе, як і колькі тыдняў таму, зноў разьвесілі сто бел-чырвона-белых сьцягоў, — адзначае на гэтым тыдні 1997 году “Имя”. — Яны зноў нагадалі, што “Горад — наш!”. Акрамя сьцягоў, на плошчы Бангалор, дзе адбыўся афіцыйны мітынг да гадавіны Чарнобылю, павесілі галаву-муляж з вусамі й знаёмай чупрынай. Яе было выдатна відаць з усіх бакоў, аднак кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Міхаіл Мясьніковіч і мэр Менску Ярмошын, якія прыбылі на жалобны мітынг, прайшлі міма, горда панурыўшы галовы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG