Цягам апошніх гадоў нафтаперапрацоўка была сярод асноўных складнікаў прыросту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі. Гаворыць эканаміст Леанід Злотнікаў:
“Я мяркую, што ў сярэднім траціну стабільнага прыросту нафтаперапрацоўка давала. Гэта тычыцца таго пэрыяду, калі, паводле статыстычных справаздачаў, назіраўся істотны прырост ВУП. І калі прырост па нафтаперапрацоўцы ў апошнія месяцы 2006 году дасягнуў апагею, то практычна нават напалову прырост ВУП быў забясьпечаны менавіта коштам нафтаперапрацоўкі”.
Нюансы новых эканамічных рэаліяў пакуль неадчувальныя
Аднак першы квартал 2007 году паказаў: эра дабрабыту, якая трымалася на танных расейскіх энэрганосьбітах, заканчваецца. І хоць, паводле аднаго з прафсаюзных лідэраў Сяргея Антончыка, пакуль сытуацыя на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах спакойная, такія гіганты, як “Нафтан” ці Мазырскі НПЗ, проста аб’ектыўна ня могуць імгненна адчуць усіх нюансаў новых эканамічных рэалій:
“Ведаю, што пакуль там усё спакойна. Таму што якраз размаўляў з чалавекам, які ў гэтай галіне працуе, і той кажа: ніякіх зьменаў яны пакуль не адчуваюць. Сапраўды, наверсе кажуць пра рэнтабэльнасьць і іншае, але працоўныя калектывы пакуль на сабе гэта не бачаць, нічога асабліва не зьмянілася. Але гэта й зразумела: зьмены ня могуць адбыцца адразу і раптоўна – раз, і ўсё “ляснулася”. Існуюць калектыўныя дамовы, паводле якіх яны працуюць і зарабляюць. Пакуль што, прынамсі, так”.
І хоць сёньня Міністэрства статыстыкі і аналізу афіцыйна абвясьціла, што аб’ём вытворчасьці прадукцыі нафтаперапрацоўкі ў першым квартале зьнізіўся толькі на 0,3%, а заробкамі сфэра па-ранейшаму апярэджвае ўсе іншыя (сярэдні заробак у эквіваленце болей за 600 даляраў) у статыстычны дабрабыт ня верыць нават адказныя чыноўнікі.
Старшыня “Белнафтахіму” прызнае “Нафтан” стратным
Ёсьць зьвесткі (праўда, афіцыйна іх камэнтаваць адмаўляюцца), што старшыня канцэрну “Белнафтахім” Аляксандар Бароўскі не зьбіраецца выпрабоўваць лёс і падаў заяву аб звальненьні. А менавіта прызначаючы Бароўскага ў 2005 годзе Аляксандар Лукашэнка спадзяваўся, што той вывядзе галіну на 1 мільярд даляраў чыстага прыбытку кожны квартал.
Увесь 2006-ы на хвалі ажыятажнага попыту на прадукты нафтаперапрацоўкі прэзыдэнцкі наказ Бароўскі выконваў без асаблівага напружаньня. Аднак сёлета рэкі таннай расейскай нафты ў бок Беларусі абмялелі.
Інтэрнэт-выданьне “Ежедневник” здабыло стэнаграму выступу Бароўскага перад калектывам наваполацкага “Нафтану”. Так, ён заявіў: сёньня “Нафтан” на датацыі дзяржавы і па дакумэнтах прадпрыемства фактычна стратнае. Рэнтабельнасьць хімічных заводаў увогуле 2-3%. “Няма тых баявых заслугаў, калі 150 мільёнаў даляраў прыбытку было”, – заявіў Бароўскі й дадаў: “Калі ў агляднай будучыні падвысяцца ў коштах нафта й газ, заводы выйдуць “у мінус”, бо дамова аб пастаўках расейскай сыравіны падпісаная толькі на 3 гады.
Меркаваньне эканаміста Міхала Залескага:
“Дагэтуль былі ўмовы спрыяльныя – у нас нафта была апрыёры, дамоўна, зь нізкім коштам. Але ж працуе й Мажэйкяй, за які ідзе зараз вайна, працуюць іншыя рэфенэрыі ў Эўропе. І яны неяк выжываюць пры гэтых коштах на нафту! Чым яны бяруць? Тым, што паляпшаюць тэхналёгію, арганізуюць вытворчасьць. Пры вышэйшых, чым у нас, заробках, дамагаюцца рэнтабэльнасьці. Дык праблема ў тым – што цягне на сябе “Нафтан”? Што ў яго лішняе, што ён можна скінуць, каб “паляцець”? Як можна рэструктурызаваць вытворчасьць?”.
Спадар Залескі кажа, што адказ на паверхні – увесь час трэба тэхнічна ўдасканальвацца, пераабсталёўвацца. А гэта мае на ўвазе ня толькі сувязь з хімічнай навукай (НДІ і канструктарскімі бюро), але адмову ад заганнай схемы псэўдапрыватызацыі: альбо (толькі на словах) – Маскве, альбо нікому.
На “Нафтане” ня будуць плаціць 13-ты заробак?
Аляксандар Бароўскі ў часе наведваньня “Нафтану” расказаў, з чаго ён пачаў бы фармаваць прыбытковую частку прадпрыемства. Найперш, адмова ад утрыманьня сацыяльных аб’ектаў – крамаў, дачных і катэджных каапэратываў, піўбараў і рэстарацыяў (“усё аддаць гораду”).
Намаляваўшы турэмныя пэрспэктывы, чыноўнік парэкамэндаваў як мінімум палову ад 90 службовых аўто “ацаніць і рэалізаваць камэрсантам”. Апроч таго, апэляваў да ўрадавай пастановы, дзе вызначана: колькі завод можа атрымліваць датацый на сацыяльныя патрэбы. Давядзецца выбіраць: ці налічваць 13-ы заробак, ці даваць людзям адпачынак.