Былы кіраўнік Галоўнай дзяржаўнай прававой управы Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандр Пласкавіцкі кажа: атрыманьне падарункаў чыноўнікамі беларускай вэртыкалі рэгулюецца нарматыўнымі актамі. Там прапісана, якую суму не павінен перавышаць кошт падарунку – адна базавая велічыня (30 тысяч рублёў). Аднак любы, нават самы дробязны падарунак, на думку юрыста, можа каштаваць чыноўніку ня толькі месца працы, але й пазбаўленьня волі:
“Заўсёды існаваў закон аб дзяржаўнай службе. Яго было некалькі варыянтаў, але ўсе яны рэгулявалі гэтае пытаньне і заўсёды гэта быў адзін мінімальны заробак -- самая вышэйшая мяжа для такіх падарункаў на адрас службовых асобаў. Цяпер гэта – толькі “сымбалічныя падарункі”, у законе так і запісана. Усё астатняе лічыцца карупцыяй...”
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян кажа, што беларускія чыноўнікі атрымліваюць досыць сьціплыя падарункі. Сам Касьцян, апроч асадак, нічога не бярэ прынцыпова.
“Мы самі прымалі закон аб барацьбе з карупцыяй і там усё гэта абгаворана – наконт падарункаў, прэзэнтаў і г.д. Таму ў нас з гэтым вельмі строга. Усё абумоўлена законам, таму немагчыма такое ў прынцыпе. Усё акрэсьлена -- падарункі ад каго, што. Нас гэта проста ня тычыцца. Таму і кажуць, што ў нас дыктатура. Менавіта, што красьці нельга. Нікому -- ні чыноўніку, ні дэпутату, нікому іншаму. Усё гэта запісана ў законе”.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў кажа, дзяржаўныя чыноўнікі рэдка калі рызыкуюць і прымаюць каштоўныя падарункі. Прыкладам, дэпутаты парлямэнту маюць добрыя аклады. Апроч таго, ёсьць пастановы, што да пэнсіі ўсе цяперашнія і былыя дэпутаты будуць дадаткова атрымліваць яшчэ 60% дэпутацкага заробку. Як падлічыў спадар Фралоў, гэта прыблізна 700 даляраў:
“Чыноўнікам зараз быць вельмі выгадна. У гэтым выпадку ў іх вельмі шмат грошай будзе, аж зайздросна. І я, калі 60 год будзе, таксама пацікаўлюся ў хлопцаў, перадусім, перадпэнсійнага ўзросту, як Касьцян, Папоў, Малафееў, колькі яны зарабляюць і на якую пэнсію пераходзяць. Я ж не таму, што гэта сам захацеў. Калі так улада прыдумала, дык чаму ня выкарыстаць гэты момант?.. Зразумела, што Лукашэнка ўсіх іх трымае, каб яны без лішніх пытаньняў выконвалі загады і пры гэтым на жыцьцё ня вельмі скардзіліся”.
Найбольш папулярным падарункам у асяродку чыноўнікаў застаюцца кветкі. Як кажуць, танны і ніякіх наступстваў такі прэзэнт не цягне. Каб далей ад бяды, прымаюць асадкі, нататнікі, іншую канцылярскую драбязу.
Закон аб барацьбе з карупцыяй, у якім прапісана, што кошт падарунку чыноўніку не павінен перавышаць 30 тысяч рублёў, Нацыянальны сход прыняў летась. Раней чыноўнікам рабілі не такія сьціплыя падарункі.
Былы міністар абароны Павал Казлоўскі колісь на дзень нараджэньня атрымаў аздоблены каштоўнымі камянямі карабін. Таксама вельмі цаніліся моцныя напоі клясу віскі ці брэндзі, якія набыць у адкрытым продажы на ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя было практычна немагчыма.
Што б вы падарылі чыноўніку, калі б ведалі, што ад яго залежыць вырашэньне вашага пытаньня? Слухаць: