Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аблога 11 красавіка


Юлія Шарова, Менск Аблога 11 красавіка.

У суполцы Жывога журналу сёньня пішуць пра вызваленьне пад заклад сябра Аб''яднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Дзянісава. Грошы для закладу зьбіралі розныя людзі.

Petra_leleka, якая арганізавала збор сродкаў, піша: "Яго адпусьцілі! Дзякуй вам, браткі! Дзякуй усіх, хто дапамог. Цяпер ён дома з мамай і каханай дзяўчынай. Мы маўчалі цягам гэтых дзён, бо адных грошай уладам было мала. Ім важна было прынізіць, зламаць як нас, так і Дзяніса... Мы верылі, што тужна будзе напісаць проста – ён вольны. І ўсё атрымалася!.. Мы ўсё што заўгодна зрабіць зможам! Галоўнае разам і сваіх не кідаць! Галоўнае брацца за безнадзейныя справы і верыць у сябе ды ў тых, хто побач!"

На форумах парталу абмяркоўваюць навіну пра тое, што ўрад рэкамэндаваў зладзіць 21 красавіка рэспубліканскі суботнік. Удзельнікі форумаў дзеляцца меркаваньнямі:

"Колькі можна забіраць у добраахвотна-прымусовым парадку народныя грошы?!"

"50% на дабрачыннасьць, 50% у Мінфін... Не каб сказалі проста – шаноўныя забеларусы, вельмі трэба бабла нам зрубіць, ды вось ня ведаем, як гэта нам ямчэй да вас у кішэню залезьці. А таму мы прыкрыемся высакароднымі мэтамі, прыдумаем суботнік, а вы ўсёй краінай дзянёк на нас адбатрачыце".

"Я нічога ня маю супраць таго, што 2007 год – год дзіцяці. Я нічога ня маю супраць правядзеньня суботніка. Але я супраць таго, каб маімі заробленымі грашыма распараджаўся наш шаноўны спадар прэзыдэнт".

На сайце зьявілася справаздача прафэсара Івана Нікітчанкі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук. Справаздача прысьвечаная чарнобыльскай праблематыцы. Прафэсар Нікітчанка піша:

"...пацярпеў ад радыяцыйнай пагрозы і выкліканых імі сацыяльных узрушэньняў увесь беларускі народ, а не 4000 чалавек, як запісана ў справаздачы ААН, з падачы нейкага нашага малакампэтэнтнага чыноўніка. Бяздумная дзейнасьць людзей пагоршыла становішча. Насуперак навуковым рэкамэндацыям, косткі быдла, якое ачышчалася ад цэзію, не захоўваліся, а сушыліся, драбніліся ды паўсюдна ўключаліся ў камбікорм. Паводле маіх разьлікаў, такіх костак, што ўтрымлівалі радыяактыўны стронцы, было выкарыстана каля 4850 тысячаў тонаў. Два гады пасьля катастрофы ў забруджанай зоне рыхтавалася хвойная й травяная мука (каля 200 тысячаў тонаў) і таксама ўключалася ў камбікорм па ўсёй рэспубліцы. Нельга ня браць пад увагу 1 мільён тонаў радыяактыўнага збожжа і 1,6 мільёна тонаў забруджанага малака, выкарыстаных для тых самых мэтаў. Мяркую, што з гноем усе гэтыя радыянукліды трапілі ў глебу вакол усіх комплексаў птушкафабрык. Таму сёньня краіна ўжо пажынае далёка ня поўны плён наступстваў такой экалягічнай сытуацыі".

Eolonir разважае наконт прычынаў, якія штурхаюць беларусаў да эміграцыі. "Я лічу, што пэўная частка эмігрантаў едзе за мяжу, бо лічыць, што іхныя амбіцыі споўняцца там значна хутчэй ды значна больш поўна, чым ў Беларусі... Частка едзе проста таму, што яны могуць залатвіць сабе патрэбны жытловы ўзровень значна хутчэй, чым у Беларусі. Іх пашвораюць эканамічныя прынцыпы. Частка зьяжджае, бо яны ня могуць рэалізавацца тут праз свай характар, а за мяжою яны будуць жыць сярэдне. Зьязджаюць да крыху больш лёгкага жыцьця, хоць у Эўропе трэба выжываць значна больш жорстка у першы час, чым у нас. І нарэшце частка зьяжджае, таму што яны ня могуць рэалізоўвацца тут, дый наўрад ці там, але ім рэба пазбыцца атачэньня мясцовага, якое нагадвае ім пра іхны правал. Вось яны і даюць рады восем год стаяць на мыйні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG