Беларуская Свабода нагадвае аб падзеях мінулага, зьвярнуўшыся да газэт ад 22 сакавіка розных гадоў.
“ЛіМ”, год 1937. На гэтым тыдні газэта друкуе рэзалюцыю агульнага сходу членаў і кандыдатаў КП(б)Б партарганізацыі Саюза пісьменнікаў БССР: “Антыпартыйныя і антысоветскія шкодніцкія “тэорыі” Рыкава і Бухарына ў галіне культуры і, у прыватнасці, літаратуры, адмецены ўсёй нашай советскай грамадскасцю і ўсёй перадавой культурай чалавецтва, як “тэорыі”, варожыя народным масам, “тэорыі” адмаўлення соцыялістычнай культуры, “тэорыі” капіталістычнага рэстаўратарства. Узмацненнем большэвістскай пільнасці, разгортваннем самакрытыкі, упартай творчай работай адкажам на апошнія спробы ворагаў адабраць у нас вялікія заваяванні соцыялізма, запісаныя ў Сталінскай Канстытуцыі”.
Празь дзесяць гадоў той жа “ЛіМ” зьмяшчае зварот калектыву тэатру імя Янкі Купалы да работнікаў мастацтва: “У час пасяўной кампаніі паслаць брыгаду актораў у падшэфны Бягомльскі раён для паказу дасягненняў тэатра ў галіне работы над сучасным і класічным рэпертуарам… Арганізаваць у раёне ў дні рэвалюцыйных свят творчыя справаздачы вядучых майстроў тэатра… Мы заклікаем усіх працаўнікоў мастацтва Беларусі сваёй дзейнасцю дапамагчы советскаму сялянству ў справе ўздыму сельскай гаспадаркі”.
“Советская Белоруссия”, год 1997. У сувязі з ІІІ кангрэсам народаў СССР, які адбыўся ў Менску, Яўген Сулыга пытаецца: “Таварышы, а дзе ж вы былі ў жніўні 1991 году? Чаму ж тады хаваліся ў цёплых кватэрах, і ніхто не пажадаў ахвяраваць жыцьцём, абараняючы непарушнасьць Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік? Дзе былі адданыя ідэі людзі?.. Куды падзеліся самаадданасьць і гатоўнасьць да самаахвярнасьці, пра якую так шмат пісалі ў кніжках “буравесьнікі пяцігодак?”