“ЛіМ”, год 1947. Анатоль Вялюгін і Аляксей Зарыцкі крытыкуюць: “Якімі нікчэмнымі і брыдкімі выглядаюць советскія людзі ў пошлых пісаннях Лужаніна. Тараноўшчык і яго сябры па парткаму — бязглуздыя п’яніцы-абываталі. Жонка Тараноўшчыка і яе сястра — агідныя пачвары, яго дзеці — нейкія басаногія жабракі. Лужанін дайшоў да таго, што прымусіў советскага работніка жыць сумесна з свіннямі… Можна толькі здзіўляцца, як… гэтыя пошлыя творы маглі з’явіцца на старонках “Вожыка”.
“Сотні чалавек налічвае маладзечанскі гарадскі клуб кнігалюбаў “Несцерка”, — пад загалоўкам “Вучацца кнігалюбы” ганарыцца ў 1977 годзе “Чырвоная змена”. — Нядаўна актывісты гарадскога клуба правялі тэарэтычную канферэнцыю па пяцітомніку Генеральнага сакратара ЦК КПСС Л.І.Брэжнева “Ленінскім курсам”. На канферэнцыі выступіла каля дваццаці чалавек. На канкрэтных прыкладах з жыцця свайго горада яны паказалі, як ажыццяўляюцца гістарычныя рашэнні XXV з’езда КПСС”.
“Свободные новости” ў 1997 годзе паведамляюць: “У мінулыя выходныя тысячы людзей, разам са сьвітай Аляксандра Рыгоравіча, сталі на лыжы! І ніхто не пярэчыў, што сьнегу ў Раўбічах ужо практычна не засталося. Прычым, калі прэзыдэнту, ягонай ахове і адміністрацыі, якія адкрывалі народнае гуляньне, дасталіся хоць якія рэшткі сьнегу, дык курсантам і салдатам, якія яго закрывалі, — толькі лужыны. Аматары кпінаў адразу ж перахрысьцілі апэрацыю “Лыжня” ў “Лужню-97”… У некаторыя дзяржустановы Менску далі плян масавага катаньня пэрсаналу з гораў. За тры кілямэтры, “наматаныя” на лыжні, працаўнікам абяцаюць прэмію 50 тысяч рублёў і адгул”.