"Віцебскі пролетарый", 1937 год. Падаецца водгук на гучны судовы працэс:
"Калгаснікі арцелі "Чырвоная Армія", Ялагінскага сельсовета, учора азнаёміліся з абвінаваўчым заключэннем па справе контррэвалюцыйнага трацкісцкага, так званага паралельнага цэнтра… Наша патрабаванне да пролетарскага суда кароткае — расстраляць усіх да аднаго, знішчыць без астатку асіныя гнёзды падлейшых ворагаў калгаснага сялянства і ўсяго нашага народу. Нашы сэрцы гараць яшчэ большай няўгаснай любоўю к нашаму бацьку вялікаму Сталіну, нашаму другу і правадыру".
"ЛіМ", 1947 год. Пад рубрыкай "Кандыдаты сталінскага блока комуністаў і беспартыйных" друкуецца цыкаль артыкулаў пра дзеячаў літаратуры і мастацтва:
"Барацьбе супроць ворагаў соцыялістычнай Радзімы, супроць змрочных сіл старога свету, супроць перажыткаў капіталізма ў свядомасці людзей дапамагаў Крапіва сваімі сатырычнымі творамі. Узросшы на вялікіх традыцыях сатырычных пісьменнікаў мінулага — Крылова і Салтыкова-Шчадрына, ён стварае ў беларускай літаратуры совецкую сатыру, якая шчыльна звязана з перадавымі ідэямі сучаснасці і служыць барацьбе за перамогу над знешнімі і ўнутранымі ворагамі…"
"Вечерний Минск", 1977 год. Газэта піша пра мільённага жыхара сталіцы:
"Алег Басько зьявіўся на сьвет у год паўвекавога юбілею СССР, а свой першы "юбілей" малеча адзначае ў год 60-годзьдзя Кастрычніка. Час росту маленькага Алега Басько быў часам росту яго вялікага гораду, яго вялікай краіны. Дзіця рабіла першыя крокі, горад пераступаў ранейшыя свае межы, прырастаў кварталамі Чыжоўкі і Серабранкі, узьлятаючы да сонца высокімі паверхамі мікрараёну Ўсход. Ад таго дня, як сям’я Басько справіла навасельле, якое супала з нараджэньнем першынца… каля паўмільёна менчукоў палепшылі свае жыльлёвыя ўмовы".