У інтэрнэт-суполцы minsk_by абмяркоўваецца навіна пра тое, што менская школьніца Віка Махота заняла другое месца на конкурсе «Супэрмадэль сьвету». Яўген Грабкін піша: «Мінскія школьніцы ўжо другі год запар даказваюць сьвету, дзе жывуць найбольш прыгожыя дзяўчаты плянэты! Ганарыся, Беларусь!» Нехта asklepij камэнтуе: “У іх нейкі вычварны густ. Але — рады за Беларусь :)» algizzz адгукаецца: “Добры слоган: рады за Беларусь!»
У той самай суполцы minsk_by Nikita дзеліцца ўражаньнямі ад спэктаклю “Тутэйшыя” ў Купалаўскім тэатры: “Кульмінацыя — у канцы п''есы над сцэнаю ўзьнімаецца бел-чырвона-белы сьцяг. Сэрца ледзь утрымліваецца ў грудзёх, калі бачыш гэта. Заля ўстае, і нечы голас крычыць: "Жыве Беларусь!", а яму ў адказ нібы рэхам магутнае трохразовае "Жыве! Жыве! Жыве!".... І як хочацца, каб гэта зараз быў 1990-ы год, калі адбылася першая пастаноўка, калі ва ўсіх у руках былі такія ж сьцяжкі, і калі ніхто нічога не баяўся».
Сайт Позірк. Нехта Там-Там дзівіцца: «Мне на вочы патрапіла інфармацыя пра тое, што Менскае ўпраўленьне спажывецкага рынку і Міністэрства гандлю разаслалі сталічным рэстарацыям, кавярням і барам рэкамэндацыі з вызначэньнем памераў і коштаў на блюда, што там падаюцца. Больш за ўсё мяне зьдзівіла нават не чарговая спроба рэглямэнтаваць тое, што павінна вызначацца законамі рынку, а тое, што памеры порцыяў рэкамэндавалася зьменшыць!»
Дзівосы назіраюцца на сайце Рэспубліканскага гідраметцэнтру. У прагнозе надвор''я на заўтра, 19 студзеня, чытаем: хуткасьць ветру — 7-10, 10-13 м/с. А крыху ніжэй асобны артыкул папярэджвае: «У пятніцу 19 студзеня па рэспубліцы чакаюцца складаныя ўмовы надвор''я: на большай частцы тэрыторыі вельмі моцны вецер парывамі да 25-30 м/с». Якому ж прагнозу верыць?
Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.