"Звезда" ў 1927 годзе друкуе дакумэнты Х зьезду кампартыі Беларусі, дзе гаворыцца пра аб’яднаньне "Ўзвышша": "Гэтая плынь беларускай літаратуры патрабуе ўвагі да сябе, бо яна адлюстроўвае пэўны рост ідэалёгіі, якая адпавядае росту дробна-буржуазных элемэнтаў у БССР, якія не ідуць цалкам пад кіраваньнем пралетарыяту. Іншымі словамі, гэтая літаратурная плынь адлюстроўвае тую частку сялянства, якая яшчэ крыху вагаецца, — яна, безумоўна, лаяльная, але яшчэ ня стала цалкам пад кіраваньне пралетарыяту. Гэта выяўляецца і ў характары сацыяльных элемэнтаў творчасьці "Ўзвышша", а таксама ў схільнасьці "Ўзвышша” да індывідуалізму, да ідэалізму і г.д."
Пад рубрыкай "Па сьлядах ненадрукаваных пісьмаў" "Знамя юности" ў 1957 годзе паведамляе: "Хлебаробы В.Бабоў і В.Яўсееў з калгасу ім.Дзяржынскага Горацкага раёну пішуць, што на ўсю вёску Высоцкія… маецца толькі адзін калодзеж. З-за вады ў брыгадзе зрываецца працоўная дысцыпліна, таму што калгасьнікі вымушаныя, каб набраць вады, на гадзіну раней пакідаць працу. Часта каля калодзежа ўтвараецца чарга, пачынаецца штурханіна, лаянка. Шмат разоў зьвярталіся хлебаробы вёскі да старшыні калгасу тав.Пруднікава з просьбай пабудаваць яшчэ адзін-два калодзежы. Не жадаючы заняцца гэтай патрэбнай справай, тав. Пруднікаў спасылаецца на тое, што, маўляў, у іншых вёсках няма нават ніводнага калодзежа".
"У гасьцях у Саюзу пісьменьнікаў БССР знаходзіцца цяпер кітайскі прафэсар, перакладчык славянскіх літаратураў, у тым ліку беларускай, Гэ Баоцюань, — інфармуе ў 1987 годзе "Вечерний Минск". — Дзякуючы ягонай карпатлівай працы кітайскія чытачы здолелі ўжо пазнаёміцца з кнігай выбранай паэзіі Максіма Танка, пад ягонай рэдакцыяй выйшла таксама кніга выбраных твораў Янкі Купалы з прадмовай аўтара (так у арыгінале. — Д.П.). Асобным перакладам у пэрыядычным друку Кітаю надрукаваныя паэмы “Курган” і “Над ракой Арэсай".