Шмат што ў нашым жыцьці ня так адбываецца, бо ня так называецца. А калі на белае доўга казаць чорнае, урэшце пачнеш у гэта верыць, хоць белае ад гэтага ані не пачарнее. У новай рубрыцы Радыё Свабода "Словы" мы будзем выкрываць праўдзівы сэнс непраўдзіва ўжываных найменьняў.
Мінула 25 гадоў з таго моманту, як Міхаіл Гарбачоў упершыню ўжыў гэтае слова, якое стала назваю цэлай эпохі і адначасова – яскравым прыкладам неадпаведнага словаўжываньня й падмены паняткаў.
Тое, што беларускія газэты 8 красавіка 1986 году адразу пераклалі як "перабудова", насамрэч аказалася не трансфармацыяй савецкай імпэрыі, а яе распадам і канцом камуністычнае ўлады. Вынік у кожным разе станоўчы, хоць і ня той. Калі ж мець на ўвазе, што прамовіў Гарбачоў гэтае слова, выступаючы перад рабочымі аўтазавода ў Тальяці, дык атрымаецца, што ніякай перабудовы не было ўвогуле – рабіць машыны расейцы так і не навучыліся.
І ў Беларусі, на некалькі гадоў закранутай саюзнымі вятрамі перамен, урэшце шмат што вярнулася ў даперабудовачныя часы – той самы аўтарытарызм і цэнзура, тыя ж калгасы і КГБ...
Калі верыць у магію слова, у тое, што трэба "называць рэчы сваімі імёнамі" і "як карабель назавеш, так ён і паплыве", міжволі падумаеш, што наша задоўжаная неперабудова – ад таго, што ня так названая. А як было трэба?
Магчыма, так, як ва ўсім нармальным сьвеце, дзе гарбачоўскую "перестройку" не перакладалі з расейскай (бо ніякая яна не перабудова), а так і называлі, як зьяву арыгінальную і фэнамэнальную – perestroika ці "перастройка" па-беларуску.