Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэсавай службе Лукашэнкі расказалі, як ён сябе адчувае пасьля падзеньня на хакеі


Аляксандар Лукашэнка на матчы з камандай Берасьцейскай вобласьці 27 сьнежня 2025 году
Аляксандар Лукашэнка на матчы з камандай Берасьцейскай вобласьці 27 сьнежня 2025 году

Аляксандар Лукашэнка назваў сваё падзеньне ў часе хакейнага матчу «звычайнай працоўнай сытуацыяй».

Як паведаміў Telegram-канал «Пул первого», зьвязаны зь ягонай прэсавай службай, такім чынам Лукашэнка сам пракамэнтаваў інцыдэнт.

«Звычайная працоўная сытуацыя: бі сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расьцяжэньня цягліц сьпіны. Рыхтуюся да наступнай гульні», — адзначаецца ў паведамленьні.

27 сьнежня на хакейным матчы паміж камандамі Лукашэнкі і Берасьцейскай вобласьці адзін з гульцоў сьпінай зьбіў Лукашэнку і той упаў на лёд. Хакеіст дапамог яму падняцца, але пасьля гэтага Лукашэнка накіраваўся ў бок трыбуны, дзе знаходзіліся каманды.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG