Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і ЗША правялі новы раўнд перамоваў па мірным пляне. Што далей


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Перамовы дэлегацый Кіева і Вашынгтона па мірным пляне прайшлі ў ЗША. Пра гэта паведаміў сакратар Рады нацбясьпекі і абароны Ўкраіны Рустэм Умераў. Ён паведаміў, што пра вынікі дыялёгу далажылі прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму.

Сталы прадстаўнік ЗША пры NATO Мэт Уітакер заявіў, што працэс выйшаў на завяршальную стадыю і што для вырашэньня ключавых пытаньняў «усім неабходна закатаць рукавы». Паводле яго слоў, шанцы на дасягненьне мірнага пагадненьня ёсьць.

Дзяржсакратар Марка Рубіё паведаміў, што кампраміс паміж Расеяй і Украінай можа быць дасягнуты ўжо на гэтым тыдні ці ў студзені. Па словах Рубіё, што праца над урэгуляваньнем вядзецца кругласутачна.

У сваю чаргу спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі Кірыл Дзьмітрыеў вылецеў у Маямі на перамовы са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткофам і дарадцам Джарэдам Кушнэрам. Па дадзеных Reuters, трохбаковыя сустрэчы з удзелам Украіны не плянуюцца. Кантакты працягнуцца бліжэйшыя два дні.

На фоне перамоваў Дональд Трамп заявіў аб маючым адбыцца візыце ў Фларыду. Дату вылету ён не ўдакладніў і не пацьвердзіў удзел у перамовах з расейскай ці ўкраінскай дэлегацыямі, адзначыўшы толькі, што ў штаце ў яго заплянаваны шэраг сустрэчаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG