Партнэрам пасольства Рэспублікі Кіпр у Расеі, якое выступіла ініцыятарам яго стварэньня ў Беларусі, стала кампанія BLS International.
Акрамя Беларусі і адразу некалькіх цэнтраў у Расеі, візу на Кіпр можна зрабіць ва Ўзбэкістане, у Ташкенце.
Візы катэгорыі С можна аформіць у Менску без папярэдняга запісу. Цана паслугі падачы заявы ў візавым цэнтры складае 1,50 эўра (без ПДВ).
Візавы збор складзе 45 эўра для дзяцей ад 6 да 11 гадоў і 90 эўра для заяўнікаў старэйшых за 12 гадоў.
Кіпр пакуль не ўваходзіць у Шэнгенскую зону, але ў гэтую краіну можна заяжджаць, маючы шматразовую візу Шэнген.
Форум