Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BySol: на дапамагу вызваленым палітвязьням сабралі ўдвая больш сродкаў, чым плянавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусы пералічылі ў Фонд салідарнасьці BySol 247 328 эўра на дапамогу вызваленым 13 сьнежня беларускім палітвязьням.

BySol абвясьціў тэрміновы збор 13 сьнежня на агульную суму 123 тысяч эўра, але ўжо за некалькі гадзін гэты аб’ём атрымалі.

Усе сабраныя сродкі разьдзеляць у роўных частках паміж усімі вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя складаныя дні эміграцыі.

Збор сродкаў будзе працягвацца да 31 сьнежня.

13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 чалавекі — палітычных зьняволеных.

Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, Аляксандар Лукашэнка памілаваў 123 асобы — грамадзян розных краін, асуджаных у Беларусі «за злачынствы рознай накіраванасьці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасьць».

Сярод іх грамадзяне Вялікай Брытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.

Ва Ўкраіне паведамілі, што ўлады Беларусі перадалі Ўкраіне 114 грамадзян, у тым ліку 104 грамадзян Беларусі. Сярод іх —
Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Павал Севярынец і Марыя Золатава.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG