Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ерка Літвы аб пераводзе офіса Ціханоўскай: Урад не атрымліваў афіцыйнай заявы


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Пасьля таго як у публічнай прасторы зьявілася інфармацыя пра нібыта існым намеры перавесьці офіса Сьвятланы Ціханоўскай зь Вільні ў Варшаву, прэмʼер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што ў яе няма афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага.

Пра гэта паведамляе агенцтва ELTA.

Ругінене падкрэсьліла, што калі лідэрка беларускай апазыцыі вырашыць пераехаць з Літвы, гэта будзе яе выбар.

«Былі розныя абмеркаваньні, але ўрад не атрымаў дакладнай заявы або сыгналу аб тым, што пра гэта будзе абвешчана афіцыйна», — сказала прэмʼерка.

«З нашага боку мы забясьпечылі поўную падтрымку і дапамогу Сьвятлане Ціханоўскай і яе офісу. Мы забясьпечылі кругласутачную ахову, і выбар за ёй», — падкрэсьліла яна.

Учора Радыё Свабода, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміла, што Ціханоўская і частка яе офісу плянуюць пераехаць зь Вільні ў Варшаву, хаця дакладная дата пераезду яшчэ не вызначаная.

Пазьней Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны дарадца палітыка, у інтэрвію парталу «Люстэрка» не пацьвердзіў гэтую інфармацыю. Паводле яго слоў, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае, і пытаньні бясьпекі ўсё яшчэ абмяркоўваюцца зь літоўскімі ўладамі. Акрамя таго, Кучынскі падкрэсьліў, што на наступным тыдні Ціханоўская правядзе прыём для беларусаў і дыпляматаў у Вільні.

Напрыканцы верасьня літоўскі ўрад прыняў рашэньне зьмяніць умовы аховы Ціханоўскай. Яе ахова была перададзеная ад Службы бясьпекі кіраўніцтва краіны да Бюро крымінальнай паліцыі. Гэтае рашэньне было рэалізаванае 1 кастрычніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG