У інтэрвію Fox News Келаг, якога СМІ не называлі ў якасьці аднаго з тых, хто працаваў над плянам, у адрозьненьне ад іншага спэцпрадстаўніка Трампа Стывэна Ўіткафа, сказаў, што перакананы ў посьпеху дзеяньняў прэзыдэнта ЗША для спыненьня вайны.
Ён адзначыў, што на ўсякай дыстанцыі «апошнія дзесяць мэтраў — самыя цяжкія», але сказаў, што да завяршэньня вайны, на ягоную думку, засталося ўсяго «два мэтры».
Келаг сказаў, што нядаўна вёў перамовы з украінскім бокам, і лічыць, што Кіеў па-ранейшаму давярае Вашынгтону. У прыватнасьці, як адзначыў Келаг, дакумэнты, якія абмяркоўваюцца, прадугледжваюць і гарантыі бясьпекі для Ўкраіны.
Сам плян з 28 пунктаў, апублікаваных на гэтым тыдні, ён назваў «рамачным» і ня выключыў, што нейкія дэталі, магчыма, будуць мець патрэбу ў тлумачэньнях.
Ён выказаў надзею, што ўдасца «падштурхнуць» да прыняцьця гэтага пляну спачатку Ўкраіну, а пасьля — і Расею.
Форум