Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладых лучнікаў зь Беларусі і Расеі дапусьцілі да міжнародных стартаў


Стральба з луку
Стральба з луку

Усясьветная фэдэрацыя стральбы з луку — World Archery — дазволіла спартоўцам з Расеі і Беларусі маладзейшым за 21 год удзельнічаць у сваіх турнірах.

Атлеты змогуць выступаць у нэўтральным статусе, прычым допуск распаўсюджваецца і на камандныя дысцыпліны.

Інфармацыю пра гэта пацьвердзіў прэзыдэнт Расейскай фэдэрацыі стральбы з луку (РФСЛ) Зарыгта Манханаў.

«Выканкам зацьвердзіў рэкамэндацыю Міжнароднага алімпійскага камітэту, якая дазваляе спартоўцам ва ўзроставай катэгорыі U-21 і маладзейшым выступаць на міжнародных спаборніцтвах без абмежаваньняў, але ў нэўтральным статусе, без нацыянальнай сымболікі (строі, сьцяг, гімн)», — напісаў Манханаў у Telegram-канале, заўважыла «Трыбуна».

На мінулым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) на сваім зьезьдзе 11 сьнежня зьняў забарону на правядзеньне міжнародных спаборніцтваў у Беларусі.

На тым самым зьезьдзе вырашылі, што юным спартоўцам як зь Беларусі, так і з Расеі цяпер можна будзе ўдзельнічаць у міжнародных юнацкіх спаборніцтвах і ў індывідуальных, і ў камандных відах спорту. Сярод іншага — у юнацкіх Алімпійскіх гульнях «Дакар — 2026».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG