Свае рашэньні ўлады абгрунтоўваюць неабходнасьцю выкананьня палажэньня аб сыстэме апавяшчэньня насельніцтва, органаў кіраваньня і сіл Дзяржаўнай сыстэмы папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацый і грамадзянскай абароны. Гэтае палажэньне ўрад зацьвердзіў яшчэ ў 2014 годзе.
Любанскі райвыканкам зацьвердзіў такі пералік 11 лістапада. У ім пералічаныя толькі прадпрыемствы і цэнтральная раённая лякарня.
Салігорскі райвыканкам такое ж рашэньне ўхваліў 1 кастрычніка, а ў пералік, апроч прадпрыемстваў, уключылі таксама сельскія выканкамы, усе адукацыйныя і транспартныя ўстановы.
Згодна з пастановай ураду ад 28 лістапада 2014 году, сыстэма апавяшчэньня і інфармаваньня насельніцтва мае вэртыкальную арганізацыю і функцыянуе на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым і аб’ектавым узроўнях. Адпаведна фармуюцца і пералікі аб’ектаў інфармаваньня — рэспубліканскімі тэрытарыяльнымі і мясцовымі органамі ўлады.
Апошнім часам у Беларусі пачалі рэгулярна праводзіць вучэньні, зьвязаныя з навучаньнем пэрсаналу арганізацый рэагаваць на надзвычайныя сытуацыі, і ўсё часьцей уключаюць у іх сцэнары, зьвязаныя з пацэльваньнем дронаў. Апошнія такія вучэньні праходзілі на Мазырскай ЦЭЦ у Гомельскай вобласьці.
Апроч таго, усё часьцей у розных раёнах і абласьцях пачалі правяраць, як працуюць сырэны паветранай трывогі.
Форум