Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на 8-ю гадзіну 28 кастрычніка ў чарзе на ўезд у краіны Эўразьвязу стаяць 5140 грузавікоў, 1060 легкавікоў і 27 аўтобусаў.
Найбольш напружаная сытуацыя — на мяжы з Польшчай. У Казловічах выезду чакаюць 3080 грузавікоў, у Берасьці — 820 легкавых аўтамабіляў і 20 аўтобусаў.
Легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску ў Латвіі няма. Перад пунктам пропуску Каменны Лог на ўезд у Літву чакаюць 150 аўтамабіляў і 90 — перад пунктам пропуску Беняконі.
Перад пунктам пропуску Грыгароўшчына ў кірунку Латвіі — 480 грузавікоў, у кірунку Літвы перад Каменным Логам — 840, перад пунктам пропуску Беняконі — 740.
Прэм’ер-міністар Літвы Інга Ругінене пасьля праведзенага 27 кастрычніка пасяджэньня Камісіі па нацыянальнай бясьпецы заявіла, што празь вялікую колькасьць паветраных балёнаў з тэрыторыі Беларусі ўрад падрыхтаваў праект пастановы аб закрыцьці мяжы «на нявызначаны тэрмін».
Форум