Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат паведаміў пра спад вытворчасьці, перавозак грузаў, гуртовага гандлю


Завод МТЗ, архіўнае фота
Завод МТЗ, архіўнае фота

Працягваецца спад важных паказьнікаў беларускай эканомікі, расьце толькі спажываньне.

Як паведаміў Белстат, зьніжэньне вытворчасьці ў апрацоўчай прамысловасьці за студзень–верасень 2025 году склала 1,4% да такога ж пэрыяду летась.

Дакладнай статыстыкі ў канкрэтных галінах прамысловасьці Белстат ужо некалькі гадоў не падае. Затое паведамляе, што аб’ём грузаабароту за студзень–верасень 2025 году склаў 96,6%, а гуртовага гандлю — 93,6% ад такога ж пэрыяду мінулага году.

Гэтыя паказьнікі сьведчаць пра сыстэмныя праблемы ў апрацоўчай прамысловасьці — яе прадукцыя не прадаецца і не вывозіцца на ранейшым узроўні. Прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП), які за 9 месяцаў склаў 1,6%, падтрымлівае толькі спажываньне саміх беларусаў. Як паведамляе Белстат, аб'ём раздробнага тавараабароту вырас на 8,2%, грамадзкага харчаваньня на 5,6%, пасажыраабароту на 6,5%.

16 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка прызнаў правал трох зь пяці плянавых паказьнікаў у эканоміцы Беларусі: прырост ВУП, аб’ем экспарту, узровень інфляцыі.

Сярод прычынаў ён назваў эканамічны спад у «асноўнага партнэра» Беларусі — Расеі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG