Адпаведную заяву прыняла Часовая група сейму па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік групы Русланас Баранавас.
Закранулі парлямэнтары і грашовы бок пытаньня. Яны нагадалі, што з 2020 году на падтрымку беларускіх дэмакратычных структураў, незалежных СМІ і грамадзкіх ініцыятыў было вылучана каля 310 мільёнаў эўра з розных фондаў у Эўразьвязе, і ЗША. І бальшыню гэтых сродкаў атрымалі арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Літве і плацяць у літоўскі бюджэт падаткі. Як і 50 тысяч грамадзян Беларусі, што працуюць у краіне, у тым ліку ў сэктарах, якія ствараюць высокую дададзеную вартасьць.
Часовая група абавязалася падрыхтаваць новую стратэгію адносінаў зь беларускім народам і падаць яе на разгляд Камітэту замежных спраў у Сейме.
Дэпутаты таксама заклікалі Сейм і ўрад адкрыта абмеркаваць дзейнасьць беларускай дэмакратычнай апазыцыі і мэханізм яе фінансаваньня.
Форум