Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 15 кастрычніка: у «справе Гаюна» асудзілі беларускую лёгкаатлетку

абноўлена

Шыльда ў менскім судзе. Архіўнае фота
Шыльда ў менскім судзе. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Ганну Шпак зь Менскага раёну асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу) у «справе Гаюна», піша «Наша Ніва».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», ёй прызначылі пазбаўленьне волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, але на які тэрмін — невядома.

У «сьпісе экстрэмістаў», які вядзе МУС, яе статус — «адбывае пакараньне». Гэта значыць, што чалавеку прысудзілі або «хімію» з накіраваньнем, або калёнію.

Палітзьняволенай Ганьне Шпак 28 гадоў. Родам яна з Горадзеншчыны. Апошнімі гадамі жыла ў вёсцы Воўчкавічы Менскага раёну. Зь дзяцінства займалася лёгкай атлетыкай, скокамі з шостам, была ў складзе нацыянальнай каманды ў летніх відах спорту.

У 2014 годзе Ганна ўдзельнічала ў II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, дзе скокнула на 3.80 і заняла 4‑е месца ў агульным заліку. Атрымлівала імянную стыпэндыю ад Нацыянальнага алімпійскага камітэту, піша «Наша Ніва».

КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў» 6 чалавек

Сёньня Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асобащ, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

  1. Яўген Бойка
  2. Ігар Калуеў
  3. Андрэй Кузьмянчук
  4. Яўген Невар
  5. Аляксей Праташчык
  6. Крысьціна Сашнікава

Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1348 чалавек, зь іх 651 — грамадзяне Беларуси, паведаміла «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек

  1. Генрых Агееў
  2. Ірына Буйневіч
  3. Яўген Валыхін
  4. Натальля Васільева
  5. Алег Кінеў
  6. Канстанцін Міхайлоўскі
  7. Юры Рубашэнка
  8. Юры Юрко
  9. Павел Ясны

Цяпер у Беларусі 1227 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1354. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.

Улады дадалі ў «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» 4 рэсурсы:

  1. euro3a — Instagram
  2. inrule — TikTok
  3. mikalaibandarenka — TikTok
  4. Николай Бондаренко — Facebook

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG