Як адзначаецца ў справаздачы ISW за 14 кастрычніка, да такой высновы экспэрты прыйшлі, аналізуючы заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя напярэдадні наконт яго ўдзелу ў спыненьні вайны ва Ўкраіне.
Паводле экспэртаў Інстытуту вывучэньня вайны, Лукашэнка паўтарыў крамлёўскія наратывы аб патэнцыйнай ядзернай пагрозе ў выпадку перадачы Ўкраіне амэрыканскіх крылатых ракет Tomahawk, каб стрымаць ЗША ад такога рашэньня, і аб зьнікненьні Ўкраіны як незалежнай дзяржавы ў выпадку працягу вайны.
«Паводле ацэнак ISW, Беларусь зьяўляецца фактычным хаўрусьнікам Расеі ў вайне супраць Украіны і што Масква завяршае шматгадовую стратэгічную працу па фактычнай анэксіі Беларусі. Захад павінен працягваць падтрымліваць жорсткія санкцыі супраць Беларусі, пакуль Беларусь працягвае рухацца да таго, каб стаць фактычным працягам расейскай эканомікі і ваеннай машыны», — адзначаецца ў справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны.
14 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях «міжнароднай абстаноўкі і разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў» з удзелам прэм’ера, кіраўніка сваёй адміністрацыі, дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі, генэральнага пракурора і старшыні КДБ.
На нарадзе Лукашэнка заявіў аб гатоўнасьці да «вялікай угоды» з ЗША, і аб прынцыпах, на якіх улады плянуюць аднавіць дачыненьні з амэрыканскім бокам.
Апроч таго, ён папярэдзіў, што перадача ЗША Ўкраіне ракет Tomahawk прывядзе да ядзернай вайны, а таксама ў чарговы раз заявіў аб гатоўнасьці ўдзельнічаць у перамовах па спыненьні вайны ва Ўкраіне.
Форум