Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз распачаў праграму фінансавага падтрыманьня беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў: да 10 000 эўра


Вызваленыя беларускія палітвязьні, якіх вывезьлі ў Літву. Вільня, 11 верасьня 2025 году
Вызваленыя беларускія палітвязьні, якіх вывезьлі ў Літву. Вільня, 11 верасьня 2025 году

Заяўку можна падаваць да сакавіка 2027 году зь любой краіны сьвету, але, атрымаўшы дапамогу, заяўнік павінен знаходзіцца ў адной з краін ЭЗ.

Эўрапейскі Зьвяз у рамках другога раўнду праграмы EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясьціў запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычнага перасьледу, страціў крыніцу даходу і магчымасьць атрымаць адукацыю.

Сума падтрыманьня можа скласьці да 10 тысяч эўра.

Як паведамляецца ў заяве праграмы, на гэтую суму ў рамках праграмы адна асоба можа атрымаць сродкі на навучаньне і зборы (прафэсійная адукацыя, курсы павышэньня кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сэртыфікацыі, настрыфікацыя і экзамэны), выдаткі на пераклад дакумэнтаў, жыхарства ў інтэрнаце для прафэсійнай адукацыі да 12 месяцаў, грамадзкі транспарт (для вочнага навучаньня працягласьцю ня менш за 1 месяц), падпіскі на праграмнае забесьпячэньне і лічбавыя плятформы, патрэбныя для навучаньня і перападрыхтоўкі.

«Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросьце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў пасьля жніўня 2020 году (палітычнае зьняволеньне, пагрозы, перасьлед за грамадзянскую пазыцыю ці ўдзел у мірных пратэстах) і страцілі магчымасьць працягваць навучаньне ці працу», — гаворыцца ў заяве.

Атрымаўшы дапамогу, заяўнік павінен знаходзіцца ў адной з краін ЭЗ, але падаваць заяву на дапамогу можна практычна з кожнай краіны, у тым ліку зь Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG