Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BySol хоча кампэнсаваць пацярпелым урон ад дзеяньняў Андрэя Стрыжака


Андрэй Стрыжак
Андрэй Стрыжак

У сацыяльных сетках фонду BySol L зьявілася інфармацыя, што пацярпелым ад сэксуалізаванага харасмэнта з боку былога кіраўніка фонду Андрэя Стрыжака будзе кампнэнсаваны ўрон.

«Андрэй Стрыжак пакінуў BySol пасьля разбору ў справе аб харасмэнце, але мы разумеем, што гэтым сытуацыя не вычэрпваецца. (...) І мы як каманда жадаем прапанаваць жанчынам сваю падтрымку». — гаворыцца ў допісе.

Супрацоўнікі фонду ўжо пачалі ўстанаўліваць кантакт праз давераных асоб, якія раней дапамагалі камісіі па разборы справы, каб зразумець, якая менавіта дапамога зараз патрэбна.

Пацярпелым раяць зьвярнуцца ў фонд, каб падабраць найбольш бясьпечны і далікатны спосаб зносін.

24 верасьня, пасьля ўнутранага разбору праз скандал з дыкпікамі, BySol абвясьціў, што Андрэй Стрыжак застаецца ў фондзе на шасьцімесячны выпрабавальны тэрмін у якасьці кансультанта, але адхілены ад усіх кіроўных, прадстаўнічых і ўстаноўчых функцыяў. Пасьля гэтага рашэньня тры чалавекі пакінулі каманду BySol.

26 верасьня стала вядома, што BySol аднагалосна выключылі з складу Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ). 29 верасьня Стрыжак вырашыў цалкам спыніць супрацу з фондам BySol.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG