Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на 12-ю гадзіну 2 кастрычніка ў чарзе на ўезд у краіны Эўразьвязу стаяць 3 770 грузавікоў і 150 легкавікоў.
Легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску ў Латвіі няма. Перад пунктам пропуску Каменны Лог на ўезд у Літву чакаюць 50 аўтамабіляў.
Ні на літоўскім, ні на латвійскім, ні на польскім кірунках аўтобусаў у чарзе няма.
У чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз стаіць і 2380 грузавікоў. Найбольш загружаны польскі кірунак: у Казловічах выезду чакаюць 1900 грузавікоў.
Перад пунктам пропуску Грыгораўшчына ў кірунку Латвіі — 680 грузавікоў, у кірунку Літвы перад Каменным Логам — 630, перад Беняконямі — 560, перад Казловічамі на ўезд у Польшчу чакаююць 1900 грузавікоў.
Форум