Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамент ЗША: Беларусь засталася ў пераліку дзяржаў, якія займаюцца гандлем людзей


Мігранты, якія незаконна перасякаюць мяжу Беларусі і Латвіі. Ілюстрцыйнае фота
Мігранты, якія незаконна перасякаюць мяжу Беларусі і Латвіі. Ілюстрцыйнае фота

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў штогадовую справаздачу аб гандлі людзьмі ў сьвеце.

Як вынікае з апублікаванага дакумэнту, Беларусь другі год трапіла ў асобны пералік тых дзяржаў, дзе да гандлю людзьмі датычны ўрад. Агулам такіх дзяржаў 13, па іх ёсьць дакумэнтальна пацьверджаная «палітыка або мадэль» гандлю людзьмі, гандлю людзьмі ў праграмах, якія фінансуюцца ўрадам, прымусовая праца ў дзяржаўных мэдычных службах або іншых сэктарах, сэксуальнае рабства ў дзяржаўных лягерах або найм ці вэрбаваньне дзяцей-салдатаў.

Гэта: Афганістан, Беларусь, М’янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Расея, Паўднёвы Судан, Судан, Сырыя і Камбоджа. Летась у гэты пералік уваходзіў яшчэ і Туркмэністан.

Згодна з дакумэнтам, урад Беларусі «не цалкам выконвае мінімальныя стандарты па выкараненьні гандлю людзьмі і не прыкладае для гэтага значных намаганьняў; таму Беларусь засталася на ўзроўні 3» — гэта краіны, якія не адпавядаюць нормам «Акту аб абароне ахвяр гандлю людзьмі» і «не прыкладаюць значных намаганьняў» для гэтага. У сваю чаргу, гэты дакумэнт суадносіцца з Палермскімі пратаколамі пра выкараненьне практыкі гандлю людзьмі.

У той жа час у справаздачы адзначылі некаторыя крокі, якія зрабілі ў Беларусі, па барацьбе з гандлем людзьмі, сярод якіх — інфармацыйная кампанія аб бясьпецы працоўнай міграцыі.

Сярод іншых крытэрыяў назвалі наяўнасьць у Беларусі лячэбна-працоўных прафілякторыяў, спрыяньне ўладаў перамяшчэньню ўкраінскіх дзяцей, а таксама выкарыстаньне мігрантаў з трэціх краін.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG