Генэральны дырэктар кампаніі Тарас Мурог расказаў дзяржаўнаму навінаваму агенцтву БелТА пра тое, што праект рэалізоўваюць разам з партнэрамі з Расеі.
«Першыя крокі ў сыстэме актыўнай дапамогі кіроўцу ўжо зробленыя ў Менску на 20 трамваях. Там стаіць першы ўзровень сыстэмы ADAS, гэта значыць распазнаньне прадметаў, людзей, чырвонага сьвятла, абмежаваньне хуткасьцяў», — падзяліўся Мурог.
Ён зазначыў, што для правядзеньня выпрабаваньняў і экспэрымэнтаў пакуль разглядаюць Мазыр, бо менавіта там можна рэалізаваць гэтую ідэю хутчэй за ўсё.
«Сёньня любое дыспэтчарскае дэпо на жаданьні можа ў дыстанцыйным рэжыме, праз Wi-Fi, счытваць любую інфармацыю, якая будзе патрэбнай і будзе абумоўлена тэхнічным заданьнем. Напружаньне батарэі, малюнкі з камэраў — усё-ўсё. Пытаньні ўкараненьня штучнага інтэлекту, як ва ўсіх астатніх сфэрах, — гэта пытаньне больш юрыдычнае, чым тэхнічнае. Наша тэхгніка пакуль ня мае штучнага інтэлекту, але яна тэхнічна падрыхтаваная да яго ўкараненьня», — падкрэсьліў гендырэктар.
За апошнія два гады «БКМ Холдынг» выпусьціў пяць новых адзінак тэхнікі. Сярод іх — трохсэкцыйны трамвай мадэлі Т856, а таксама трамвай Т811 зь нізкай падлогай.
Форум