Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся зьвесткі пра зьнікненьне барда Аляксея Галіча

абноўлена

Аляксей Галіч
Аляксей Галіч

Сувязь зь менскім настаўнікам і бардам Аляксеем Галічам зьнікла каля 2 тыдняў таму. У школе, дзе ён працуе, нічога ня кажуць пра яго.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што перастаў выходзіць на сувязь сьпявак, гід і пэдагог Аляксей Галіч.

Паводле словаў ягоных сяброў, сувязь з Аляксеем зьнікла каля 2 тыдняў таму, яго тэлефон выключаны. Ён не выходзіць на працу ў сваёй гімназіі № 15 Менску.

У самой гімназіі на пытаньне, дзе настаўнік Галіч, адказалі, што ня могуць даць такіх зьвестак. Сілавыя органы таксама нічога не паведамляюць пра яго.

Паводле крыніц Свабоды, сьведкі бачылі, як Галіча выводзілі з дому два чалавекі.

16 верасьня праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што Аляксей Галіч адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту на Акрэсьціна за «несанкцыянаванае пікетаваньне». Пасьля выхаду на волю мужчына хварэе.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG