Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні расейскага ведамства, адпрацоўвалі дзеяньні па супрацьдзеяньні высадцы «дэсанту ўмоўнага праціўніка на ўзьбярэжжа ў Калінінградзкай вобласьці».
На другім этапе марскія пехацінцы ўступілі ў бой з дэсантам умоўнага праціўніка, у часе якога выканалі баявыя стрэльбы з стралковай зброі і ўзбраеньня бронетранспартэраў БТР-82А.
У імітаванай абароне ўзьбярэжжа выкарысталі баявы ракетна-гарматны комплекс «Беражок», пры дапамозе якога зьнішчылі марскі бесьпілётнік праціўніка. Увесь час вучэньняў на гэтым этапе бамбавікі Ту-22м3 патрулявалі нэўтральныя воды Баранцавага мора.
Звышгукавыя бамбавікі Ту-22м3 таксама над Баранцавым морам цягам чатырох гадзін адпрацоўвалі «навучальна-баявыя задачы».
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што 15 верасьня адзін з этапаў вучэньняў «Захад-2025» адбудзецца на 227-м агульнавайсковым палігоне ў Менскай вобласьці. Туды прыехаў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Форум