Пасьля рашэньня ўраду Польшчы закрыць мяжу з Беларусьсю як мінімум на пэрыяд беларуска-расейскіх вайсковых манэўраў «Захад-2025» (12-16 верасьня) вечарам 9 верасьня чэргі ў пунктах пропуску Берасьце і Казловічы пачалі расьці, але да раніцы 10 верасьня яны стабілізаваліся, піша Позірк.
На памежным пераходзе Берасьце (з польскага боку Тэрэспаль) чарга легкавых аўтамабіляў павялічылася на 30% — з 1.030 у 18 гадзін да 1.340 да 4 гадзін раніцы. Колькасьць аўтобусаў апоўначы і 2 гадзіны дасягала 12, напярэдадні ў 14 і 16 гадзін чаргі не было.
У Казловічах (Кукурыкі) чарга грузавых аўтамабіляў вырасла ў 2,1 раза — з 205 у 16 гадзін да 430 у 0 і 2 гадзіны. Да 8 гадзін яна скарацілася на 28% — да 310, але перавышае вячэрнюю ў 1,5 раза.
Форум