Эпіцэнтар месьціўся за 119 кілямэтраў ад Петрапаўлаўску-Камчацкага на глыбіні 19,3 кілямэтра. Паводле камчацкай філіі геафізычнай службы Расейскай АН, гэта наймацнейшы землятрус у рэгіёне з 1952 году.
Пасьля асноўнага штуршку было зафіксавана яшчэ каля 30 адчувальных паўторных інтэнсіўнасьцю да 6,9 бала.
Дакладны час першага штуршку — 11:24 камчацкага часу (у Менску было 2:24 ночы).
У МНС Расеі спачатку паведамілі, што пацярпелых няма, аднак міністар аховы здароўя Камчацкага краю Алег Мельнікаў пазьней сказаў, што пацярпелыя ёсьць, але ўсе яны без сурʼёзных траўмаў.
Землятрус выклікаў цунамі
Затапіла порт Севера-Курыльску разам з рыбным прадпрыемствам, што там месьціцца. Караблі з порту вынесла ў праліў. Каля 2700 чалавек эвакуавалі на вышэйшыя мясьціны. Было тры хвалі, прычым апошняя — самая высокая.
Губэрнатар Сахалінскай вобласьці заявіў, што ахвяраў і істотных разбурэньняў няма, а «жылы фонд сурʼёзна не пацярпеў» — ёсьць толькі «нязначныя разбурэньні» электразабесьпячэньня.
Паводле зьвестак Baza, у Петрапаўлаўску-Камчацкім некаторыя дамы пашкоджаныя, а ў будынку дзіцячага садку абвалілася сьцяна (людзей усярэдзіне не было).
Землятрусы і цунамі ў іншых рэгіёнах сьвету
Пасьля землятрусу абʼявілі пагрозу цунамі на ўсёй ціхаакіянскай прасторы, у тым ліку ў ЗША, Эквадоры, Чылі, Салямонавых астравах.
Меншыя хвалі магчымыя ўздоўж узьбярэжжа большай часткі Ціхага акіяну, у тым ліку на заходнім узьбярэжжы ЗША.
На Гаваях ужо зафіксавалі хвалю вышынёй 1,8 мэтра.
У Гватэмале адбыўся другі магутны землятрус за месяц
Менш чым на дзьве гадзіны раней за камчацкі землятрус каля трыццаці штуршкоў магнітудай да 5,8 бала страсянулі Гватэмалу. Паводле мясцовых агенцтваў, адзін чалавек загінуў, больш за дваццаць параненыя.
Гэта ўжо другі землятрус у краіне за месяц. 8 ліпеня ў Гватэмале больш за 300 штуршкоў магутнасьцю да 5,6 бала. Тады 7 чалавек загінулі і больш як 2 тысячы пацярпелі. Сотні засталіся без жытла.
Форум