Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 10 чалавек загінулі ў пажары на гарналыжным курорце ў Швайцарыі


Швайцарскія Альпы
Швайцарскія Альпы

Пажар на навагодняй вечарыне ў швайцарскім гарналыжным курорце Кран-Мантана забраў жыцьці прынамсі 10 чалавек. Яшчэ 10 атрымалі раненьні ў выніку выбуху, які выклікаў пажар у бары, паведамляе паліцыя.

Выбух адбыўся каля 1:30 ночы ў чацьвер у бары Le Constellation, папулярным сярод турыстаў у дарагім гарналыжным курорце ў кантоне Вале на паўднёвым захадзе Швайцарыі. У момант інцыдэнту ўстанову запоўнілі наведнікі, якія сабраліся сустрэць Новы год.

«Адбыўся выбух невядомага паходжаньня», – паведаміў AFP прадстаўнік паліцыі кантону Вале Гаэтан Ляціён. «Ёсьць некалькі параненых і некалькі загінулых», – удакладніў ён раней. Паводле словаў чыноўніка, у будынку на момант здарэньня знаходзілася больш за 100 чалавек.

Паводле паліцыі, сьледзтва не разглядае інцыдэнт як тэрарыстычны акт, пра што было паведамлена тэлеканалу Sky News разам з агучваньнем колькасьці ахвяраў.

Супольнасьць Кран-Мантана месьціцца ў самым сэрцы Швайцарскіх Альпаў — прыкладна за 40 кілямэтраў на поўнач ад Матэргорну, аднаго з самых вядомых альпійскіх пікаў, і за 130 кілямэтраў на поўдзень ад Цюрыху.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG