Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка».
0:44 — Ці можна патлумачыць часовымі анамаліямі тэмпэратурныя рэкорды ў Беларусі
2:32 — Ці ёсьць простыя пераканаўчыя аргумэнты для скептыкаў, якія адмаўляюць, што зьмены клімату выкліканыя чалавечай дзейнасьцю
4:05 — Клімат і надвор’е: ці сапраўды, калі б мы паглядзелі на стагодзьдзі назад, дык пабачылі б, што нічога асаблівага не адбываецца?
6:45 — Глябальнае пацяпленьне і анамальныя халады — ці ёсьць тут супярэчнасьць?
8:28 — Сьведчаньні з гісторыі пра анамаліі надворʼя
9:58 — Чым кепскае павялічэньне сярэдняй тэмпэратуры на градус ці два
13:10 — У чым найбольшыя пагрозы цяперашніх глябальных зьменаў клімату. Хваробы і экстрэмальныя зьявы
14:48 — Праблемы зь беларускай статыстыкай
17:59 — Што найбольш пагражае Беларусі ў сувязі са зьменамі клімату
18:44 — Наколькі рэальна запаволіць ці наагул спыніць глябальныя зьмены клімату
20:51 — Ці ёсьць хуткія тэхналягічныя рашэньні, як запаволіць ці спыніць зьмены клімату
22:20 — Прыклады разьвязаньня невялікіх праблемаў праз тэхналягічныя рашэньні
25:13 — Ці магчымыя глябальныя рашэньні, калі розныя краіны маюць розныя рызыкі і нават выгады ад зьменаў клімату
29:52 — Праблемы Беларусі і нашага рэгіёну
31:49 — Ці можна зрабіць супрацьстаяньне зьменам клімату эканамічна выгадным
35:38 — Ці можа асобны чалавек альбо сямʼя зрабіць нейкія крокі, каб змагацца са зьменамі клімату
«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.