Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы. ФОТА


Кіраўнік аддзяленьня амбасады Беларусі ў горадзе Казань (Татарстан) Віктар Шчацько каля бюсту Янкі Купалы ў музэі ў Печышчах
Кіраўнік аддзяленьня амбасады Беларусі ў горадзе Казань (Татарстан) Віктар Шчацько каля бюсту Янкі Купалы ў музэі ў Печышчах

Зь вёскі Печышчы Верхнеўслонскага раёну ў Татарстане, у якой Янка Купала быў у эвакуацыі ў часе Другой усясьветнай вайны, беларускага паэта выклікалі ў Маскву, дзе ён загінуў у 1942 годзе.

У вёсцы Печышчы Верхнеўслонскага раёну ў Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы з нагоды дня ягонага нараджэньня, стагодзьдзя прысваеньня яму званьня народнага паэта Беларусі, а таксама 50-годзьдзя адзінага ў Расеі музэю беларускага паэта.

Бюст разьмясьцілі ў будынку музэю ў Печышчах.

Як паведамілі ў музэі, аўтар бюста Янкі Купалы — «малады скульптар, сябра Саюза мастакоў Расеі Цімафей Цюрын». Вядома, што гэты скульптар — ураджэнец Верхнеўслонскага раёну Татарстану. Ён займаецца манумэнтальнай скульптурай і камэрнай плястыкай.

Мэдаль у гонар Янкі Купалы аўтарства расейскага скульптара Цімафея Цюрына
Мэдаль у гонар Янкі Купалы аўтарства расейскага скульптара Цімафея Цюрына

Летась, як вынікае з плятформы, створанай для расейскіх скульптараў і мастакоў, ён зрабіў рэльефны мэдаль у гонар Янкі Купалы.

У музэі таксама адзначылі, што скульптар стварыў бюст пры падтрымцы аддзяленьня беларускай амбасады ў Казані (Татарстан), а таксама прадстаўніцтваў двух беларускіх прадпрыемстваў — ТАА «ТПК МТЗ-Татарстан» і ТАА «МАЗ-РУС».

На сьвяце паказалі музычна-літаратурную праграму на беларускай, расейскай і татарскай мовах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG