Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі апублікавалі статыстыку сярэдніх заробкаў. Яны павялічыліся менш, чым на 40 рублёў


Беларускія рублік. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія рублік. Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў зьвесткі аб зьмяненьні ў траўні намінальнага налічанага сярэдняга заробку ў краіне.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, у траўні намінальны сярэдні заробак у Беларусі склаў 2652,3 рубля.

Паводле выданьня «Позірк», гэта на 38,8 рубля больш (+1,5%), чым было ў красавіку (2613,5 рубля).

У Менску гэты паказьнік склаў 3504 рублі, у Менскай вобласьці — 2726, у Віцебскай вобласьці — 2229,8, у Горадзенскай — 2356,3, у Берасьцейскай — 2311,7, у Магілёўскай — 2253,1 і ў Гомельскай — 2253,1.

Найбольшыя заробкі (5711,6) зафіксавалі ў сфэры інфармацыі і сувязі (5711,6), у фінансавай і страхавой дзейнасьці (3894), у будаўніцтве (3268) і ў прафэсійнай навуковай і тэхнічнай дзейнасьці (3180).

Найменшыя заробкі ў траўні былі ў адукацыі (1934), у сфэры паслуг па часовым пражываньні і харчаваньні (1945,6) і ў галіне творчасьці, спорту і адпачынку (1988,4).


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG