Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі на тэрыторыі Беларусі. Беларусаў сярод іх не было


Адзін з абмененых ваеннапалонных
Адзін з абмененых ваеннапалонных

Міністэрства абароны Расеі і Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб чарговым этапе абмену палоннымі паводле стамбульскіх дамоўленасьцяў.

Паводле Каардынацыйнага штабу абыходжаньня з ваеннапалоннымі, дадому вярнуліся вайскоўцы Узброеных сіл, у прыватнасьці прадстаўнікі ваенна-марскіх сіл, дэсантна-штурмавых войскаў, сіл тэрытарыяльнай абароны, а таксама дзяржаўнай памежнай службы і нацыянальнай гвардыі Украіны. У кожнага зь іх цяжкія мэдычныя дыягназы і хваробы ў выніку раненьняў і знаходжаньня ў палоне:

«У многіх значная страта вагі, дыстрафія, язвы, праблемы са зрокам, захворваньні апорна-рухальнага апарату, сардэчна-сасудзістыя хваробы і праблемы са страваваньнем».

Большасьць вызваленых правялі ў няволі як найменей тры гады. Значная частка зь іх, дадае штаб, патрапіла ў палон падчас абароны Марыюпалю. Усе вызваленыя – радавыя і сяржанты, яны ваявалі ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай, Харкаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, а таксама ў Запароскай і Кіеўскай абласьцях. Колькасьць перададзеных ваеннапалонных не ўдакладняецца.

Перададзеныя Ўкраінай расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе атрымліваюць мэдычную дапамогу.

2 чэрвеня дэлегацыі Украіны і Расеі дамовіліся ў Стамбуле аб новых абменах палоннымі. Як паведаміў міністар абароны Рустэм Умераў, «ёсьць дамоўленасьць засяродзіцца на канкрэтных катэгорыях, а не на лічбах: аб абмене «ўсіх на ўсіх» цяжкапараненых і цяжкахворых ваеннапалонных, другая катэгорыя – гэта маладыя салдаты, якім ад 18 да 25 гадоў». Таксама была дамоўленасьць аб вяртаньні 6000 цел загіблых.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG