Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасьць за парушэньне правілаў увозу і карыстаньня бесьпілётнікамі


Бесьпілётнік, якім карыстуецца МНС Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Бесьпілётнік, якім карыстуецца МНС Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Андрэй Ліс паведаміў, што за другое цягам году парушэньне правілаў увозу і выкарыстаньня без дазволу бесьпілётнікаў уводзіцца крымінальная адказнасьць.

«Калі асобай будуць учыненыя паўторныя дзеяньні цягам году пасьля адміністрацыйнай адказнасьці, то будзе ўжо крымінальная адказнасьць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу. [...] Паводле гэтага артыкулу прадугледжана максымальная адказнасьць да двух гадоў пазбаўленьня волі», — паведаміў ён.

Андрэй Ліс дадаў, што адпаведны праект закону на разгляд у Палату прадстаўнікоў унёс урад.

«Як мы бачым, цяпер гэтыя, здавалася б, бяскрыўдныя прадметы — бесьпілётнікі, авіямадэлі актыўна выкарыстоўваюцца на тэатры ваенных дзеяньняў, могуць выкарыстоўвацца для ажыцьцяўленьня актаў тэрарызму і ў мэтах кантрабанды», — адзначыў прадстаўнік Палаты прадстаўнікоў.

Апошнім часам Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пэрыядычна паведамляе аб затрыманьні грамадзян у памежжы пры спробе выкарыстаць бесьпілётнік. Апошні выпадак адбыўся 16 чэрвеня на мяжы з Польшчай.

  • У верасьні 2023 году сваім указам Лукашэнка забараніў увоз, выраб і выкарыстаньне дронаў у Беларусі для грамадзян. Цяпер імі могуць карыстацца толькі юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі. Калі ІП ці юрыдычная асоба хоча завезьці дрон на тэрыторыю Беларусі, неабходна атрымаць дазвол у дэпартамэнце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
  • Фізычным асобам улады далі 6 месяцаў, каб «рэалізаваць» (прадаць) свае дроны ІП ці юрыдычным асобам альбо перадаць дзяржаве на захоўваньне. Цяпер у Беларусі разглядаюць пытаньне ўзмацненьня адказнасьці за незаконнае выкарыстаньне бесьпілётнікаў, ажно да крымінальнай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG