Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках адкрылі краму для продажу прадукцыі, што вырабляюць у калёніях Беларусі


Шыльда Горацкай папраўчай калёніі. Ілюстрацыйнае фота
Шыльда Горацкай папраўчай калёніі. Ілюстрацыйнае фота

Гэта другая падобная крама ў Магілёўскай вобласьці і 12-я — у Беларусі.

Як паведаміла раённая газэта «Горацкія навіны», «у вялікай гандлёвай зале ў шырокім асартымэнце прадстаўленая самая разнастайная прадукцыя, якую вырабляе спэцкантынгент папраўчых калёній у рамках вытворчых праграм устаноў крымінальна-выканаўчай сыстэмы з усёй рэспублікі».

Краму адкрывалі з чырвонай стужачкай, а пасьля афіцыйнай цырымоніі яе асьвяціў іярэй Горацкай акругі Магілёўскай япархіі Мікіта Храмянкоў.

Як вынікае з публікацыі, у краме прадаецца мэбля для дому і саду, мангальныя комплексы, лаўкі, кашпо для кветак, сьметнікі, гаспадарчыя тавары, абутак, спэцыяльнае адзеньне і сувэнірная прадукцыя.

Што вядома пра Горацкую калёнію

У Горках дзейнічае калёнія № 9. Яе пабудавалі ў 1957 годзе на базе цагельні за горадам. Доўгі час там працавалі асуджаныя. У сярэдзіне 1970-х цэхі перапрафілявалі пад апрацоўку мэталу. Таксама ў калёніі ёсьць дрэваапрацоўка, швальны і хлебабулачны цэх.

У калёніі 13 карпусоў, разьлічаных на 1500 сядзельцаў. Зона цалкам запоўненая. Часьцей за ўсё адбываць пакараньне сюды накіроўваюць раней суджаных.

Раней у гэтай калёніі адбывалі пакараньне палітвязьні Мікалай Дзядок, Зьміцер Дашкевіч, Васіль Парфянкоў, Міхаіл Жамчужны. Парфянкоў загінуў ва Ўкраіне.

Цяпер там адбывае пакараньне ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня.

Горацкая калёнія мае рэпутацыю адной з самых жорсткіх зонаў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG